«Візавы цэнтр Іспаніі зачынены, у тым ліку для выдачы грамадзянскіх пашпартоў, у сувязі з абмежаваннем доступу ў памяшканні з боку арэндадаўцы — «ЮкейДэвелопмент», — напісана ў паведамленні цэнтра.

Будынак, указаны там, закрыты ў тым ліку і для выдачы пашпартоў. Каб вярнуць дакументы, беларусам прапануюць звяртацца да арэндадаўцы або ў дзяржорганы.

Памяшканне іспанскага візавага цэнтра знаходзіцца ў будынку бізнэс-цэнтра «Каскад-Альфа». У адміністрацыі бізнэс-цэнтра нам растлумачылі, што доступ туды прадстаўнікам візавага цэнтра быў абмежаваны з-за доўгу за арэнду.

— Паміж намі і кампаніяй «Біэлэс Біуай» — юрыдычнай асобай візавага цэнтра — ёсць дагавор арэнды памяшканняў. 5 красавіка ў сувязі з сістэматычнымі неплацяжамі па гэтай дамове, якія працягваюцца ўжо не першы год, мы прынялі рашэнне накіраваць у адрас арандатара паведамленне аб спыненні дагавора ў аднабаковым парадку. Сёння яны павінны нам гэтыя памяшканні з арэнды вярнуць, — растлумачылі ў адміністрацыі «Каскад-Альфа».

Якую менавіта суму вінен іспанскі візавы цэнтр за арэнду, не ўдакладнілі, толькі паведамілі: «Яна вялікая».

У адказ на пытанне пра тое, што будзе з дакументамі людзей, якія засталіся ў закрытым памяшканні візавага цэнтра, у «Каскад-Альфа» параілі звяртацца да прадстаўнікоў цэнтра.

— Прадстаўнікі змогуць зайсці ў будынак, каб, напрыклад, забраць дакументы, якія там засталіся?

— Намі накіраванае на іх адрас апавяшчэнне аб спыненні з 18 красавіка 2022 года доступу ў памяшканне персаналу і наведвальнікаў.

— Дык, а што будзе з дакументамі людзей?

— На гэты момант я не магу нічога каментаваць з гэтай нагоды. Мы пашпарты не прымаем. У нас адносіны з арандатарам. У нашай юрыдычнай асобы ніякіх абавязкаў перад людзьмі, якія падалі дакументы на візы, няма, — адказваюць у адміністрацыі бізнэс-цэнтра. — Сёння мы размаўлялі з прадстаўніком візавага цэнтра, але ніякіх прапаноў з іх боку няма. Яны проста просяць, каб мы пралангіравалі з імі адносіны да 30 красавіка. Рашэнне па гэтай сітуацыі мы пакуль не прынялі.

Крыху пазней адміністрацыя «Каскад-Альфа» паведаміла, што пад іх будынкам «сабралася ўжо каля 70 чалавек». Людзі прыйшлі па дакументы.

— Мы дзейнічаем згодна з умовамі дамовы, але выходзіць, аказаліся закладнікамі сітуацыі. Нібыта мы не выдаём людзям пашпарты, хоць мы да гэтага не маем ніякага дачынення, — эмацыйна адказваюць у адміністрацыі «Каскад-Альфа».

— Вы зможаце адкрыць дзверы, каб прадстаўнікі візавага цэнтра прыйшлі і забралі дакументы кліентаў?

— Так, мы набралі цяпер іх кантактную асобу, ён пакуль не здымае, — адказалі нам. — Мы гатовыя адчыніць дзверы, каб людзям аддалі пашпарты, і каб прадстаўнікі візавага цэнтра забралі неабходную маёмасць і дакументы, якія там ёсць, і выдавалі іх у іншым месцы. Інакш заўтра ў нас будзе такая ж сітуацыя.

Праз некаторы час у адміністрацыі «Каскад-Альфа» паведамі, што ў 16.00 плануецца прыезд прадстаўніка візавага цэнтра. Будуць выдаваць пашпарты.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2