Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

Дзяніса Насуру затрымалі напярэдадні Новага года — 31 снежня. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №1.

Пакуль працягвалася следства, сайт Навукова-даследчага інстытута АІПІ НАН РБ выдаліў з архіву ўсе навуковыя працы Дзяніса, які працаваў там больш за 10 гадоў. Удзельнічаў у касмічных праграмах «Космас БР» і «Космас НТ», у стварэнні суперкамп'ютара, у запуску беларускага спадарожніка «Белка-1». Публікаваў артыкулы і навуковыя працы.

У выніку суд пастанавіў прызнаць Дзяніса Насуру вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады (г.зв. «хатняя хімія»).

Да вызначэння ўмоваў адбыцця пакарання ён вызвалены з-пад варты.

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
2
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру