Аляксандр Багдановіч разам з сенатарам Дзмітрыем Баскавым. Фота: сацсеткі хакейнага клуба «Дынама Мінск»

Аляксандр Багдановіч разам з сенатарам Дзмітрыем Баскавым. Фота: сацсеткі хакейнага клуба «Дынама Мінск»

Пачнем з медалёў злева на фота. Уверсе — ордэн Пашаны. Яго ўручаюць за дасягненні ў розных сферах. Ніжэй, у форме многавульніка, — нагрудны знак фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».

Знак у выглядзе ромба — аб заканчэнні ўстановы вышэйшай адукацыі (падобна да таго, што выдае Акадэмія кіравання).

Злева — ордэн Пашаны, справа — знак аб сканчэнні Акадэміі кіравання

Злева — ордэн Пашаны, справа — знак аб сканчэнні Акадэміі кіравання

Яшчэ адзін знак — «За адзнаку» ад Міністэрства ўнутраных спраў.

З іншага боку кіцеля — юбілейныя медалі, якія не нясуць асаблівай каштоўнасці.

Багдановіч — заслужаны майстар спорту, ганаровы грамадзянін Бабруйска і Асіповіцкага раёна. З 2016 па 2019 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Кіраваць хакеем алімпійскага чэмпіёна па веславанні паставілі ў мінулым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
40
Ха-ха
62
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6