• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 4 з 9
22.04.2022 / 14:20

Украінскі ветэрынар, які пераігрывае расійскіх генералаў. Хто такі Аляксей Данілаў, кіраўнік Рады бяспекі?

Узброеныя сілы Украіны, як толькі з'явіцца магчымасць, удараць па Крымскім мосце. Такую рэзанансную заяву зрабіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў. Гэта не першы раз, калі Данілаў, адна з ключавых постацяў абароны Украіны, за словам у кішэню не лезе. Расказваем, што вядома пра сакратара РНБА і як ён прыйшоў да гэтай пасады.

З прэзідэнтам Зяленскім. Аляксей Данілаў — справа. Скрыншот з відэа.

Сярод усіх украінскіх палітыкаў і чыноўнікаў, адказных за абарону дзяржавы ад расійскай агрэсіі, найбольш нечаканая фігура — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Аляксей Данілаў. Чыноўнік, вядомы сваімі недыпламатычнымі выказваннямі, мае нестандартны жыццёвы досвед.

Ветэрынар з-пад Луганска ў часы перабудовы пайшоў у кааператары і стаў «малінавым пінжаком». У 31 год стаў самым маладым мэрам Луганска (дзе тады квітнеў рэкет і бандытызм). Данілаў то прыходзіў у публічную палітыку, то сыходзіў з яе.

Прыход Данілава ў РНБА пры прэзідэнцтве Зяленскага быў незвычайным для Украіны. Зяленскага проста прывезлі на прэзентацыю праграмнага прадукта, які распрацоўваўся Данілавым. З прыходам да ўлады Зяленскі актыўна шукаў новых людзей у сваю каманду, не абцяжараных досведам працы на папярэдніх прэзідэнтаў.

Экс-сакратар РНБА Аляксандр Данілюк сцвярджае, што менавіта ён пазнаёміў Зяленскага з Данілавым, які тады займаўся кібербяспекай.

«Гэта адбылося падчас перадвыбарчай кампаніі. Я прывёз Зяленскага да Данілава, каб паказаць: вось, глядзі, ёсць інфармацыйная сістэма, якая пакрывае краіну. Мы павінны ўключыць інфармацыю ад валанцёраў на выбарах, каб хутка збіраць даныя і аналізаваць на прадмет анамалій», — кажа Данілюк.

Ён кажа, што напрацоўкі Данілава з бізнэсу ў сферы кібербяспекі і Big Data перайшлі ў дзяржаўнае ўпраўленне.

Ускосна гэтую версію пацвярджае і сам Данілаў.

Па версіі самога Данілава, з кандыдатам Зяленскім ён пазнаёміўся на прэзентацыі IT-распрацовак. Зяленскаму спадабаўся праект Данілава «Суспільне око» па лічбавізацыі дзяржаўных паслуг.

Спачатку Данілава паставілі намеснікам сакратара РНБА. Бралі Данілава на канкрэтныя кірункі: ён адказваў за пытанні эканамічнай бяспекі і кібербяспекі. А праз некалькі месяцаў ён стаў сакратаром.

Пасля з'яўлення інфармацыі пра прызначэнне Данілава, меркаванне ўкраінскага грамадства падзялілася: хтосьці сцвярджаў, што Данілаў з'яўляецца бандытам з 90-х, а іншыя ж наадварот пісалі пра тое, што яму самае месца ў РНБА, таму што ён заўсёды змагаўся з алігархічнай сістэмай і вывучыў яе знутры ў Луганску.

Сакратар РНБА — спецыфічная пасада. РНБА з'яўляецца найважнейшым каардынацыйным органам у краіне, якая цяпер вядзе вайну. Але і ў мірны час каардынатар сілавых структур — пасада важная. Сакратара прызначае і звальняе выключна прэзідэнт Украіны, і ён непасрэдна падпарадкоўваецца толькі прэзідэнту. 

Стаўшы сакратаром, Данілаў пераключыў РНБА ў так званы «турбарэжым». Амаль штотыдзень РНБА выдавала пакеты санкцый супраць адыёзных персанажаў украінскай палітыкі. З аднаго боку, такі падыход дазваляў хутка і эфектыўна аслабляць калабарантаў і карупцыянераў. З другога боку, крытыкі адзначалі, што РНБА пры Зяленскім ператварылася фактычна ў карны орган, які падмяніў сабой судовую сістэму і ў будучыні гэта пагражае ўкраінскай дэмакратыі, паколькі можа ўзнікнуць спакуса выкарыстаць орган не толькі супраць калабарантаў, але і супраць палітычнай апазіцыі.

Актывізацыя дзейнасці Данілава на пасадзе сакратара РНБА супала з разваротам палітыкі Зяленскага, калі канчаткова стала зразумела, што дамовіцца з Пуціным пра мір не выйдзе.

З пачаткам актыўнай фазы расійска-ўкраінскай вайны Данілаў актыўна каментаваў яе ход. У прыватнасці, у пачатку сакавіка Данілаў заявіў, што Украіна можа нанесці ракетны ўдар па Беларусі, калі гэта палічана мэтазгодным — гэта быў адказ на ракетныя ўдары, якія штодзённа наносіліся па Украіне з Беларусі.

Данілаў сцвярджаў, што ўкраінская разведка даведалася пра немінучае ўварванне Расіі яшчэ ў лістападзе 2021 года, але не прагназавала, што напад будзе і з Беларусі.

Часам Данілаў адкрыта троліў расіян у традыцыйнай для сябе манеры.

Каментуючы абстрэл украінцамі нафтабазы ў Белгарадзе, Данілаў сказаў у тэлевізійным эфіры:

«Супярэчнасці назапашваюцца. Грамадства ў Расійскай Федэрацыі пачынае сёе-тое разумець. Напрыклад, тое, што адбылося на тэрыторыі Белгарадскай народнай рэспублікі. Выбухі на нафтабазе.

Яны чамусьці кажуць, што мы гэта зрабілі. Насамрэч гэта зусім не адпавядае рэчаіснасці. Мы гэта не каментуем.

Яны павінны разумець, што гэта можа быць на ўсёй тэрыторыі Расіі. Мы да іх не прыходзілі, мы не ішлі да іх з вайной».

Свой працоўны шлях будучы сакратар РНБА пачынаў ветэрынарам-фельчарам на падсобнай гаспадарцы. Але пачалася перабудова, і кар’ерныя планы Данілава крута змяніліся. Спачатку ён пайшоў у кааператары, потым ён стаў дырэктарам сеткі прадуктовых магазінаў. Гэта дазволіла Данілаву стаць у пачатку 1990-х адным з самых уплывовых людзей на Луганшчыне, а ў 1994-м, у 31 год, стаць мэрам Луганска. 

«Да 1993—1994 гадоў была абсалютная свабода. Дэмакратыяй гэта цяжка назваць. Была абсалютная свабода, і кожны ёю карыстаўся як хацеў», — апісваў Данілаў гэты перыяд свайго жыцця.

Луганшчына 1990-х гадоў з бандыцкай прыватызацыяй і рэкетам была вельмі няпростым рэгіёнам. З самага пачатку ўкраінскай незалежнасці рэгіён раздзярбанілі паміж сабой крымінальныя і неафеадальныя групоўкі.

Вобласць стала самай сацыяльна праблемнай ва Украіне. Смяротнасць перавышала нараджальнасць у 3 разы, масава закрываліся вугальныя шахты, шахцёрам не плацілі зарплаты гадамі. У вобласці выміралі цэлыя 100-тысячныя гарады, бандытызм і сацыяльныя праблемы былі выдатнай глебай для эпідэміі ВІЧ і туберкулёзу. Мясцовая прэса звязвала Данілава з луганскім крымінальным аўтарытэтам Дабраславам, якога забілі ў 1998 годзе, а таксама бізнэсменам Яўгенам Шчэрбанем (таго забілі яшчэ ў 1996 годзе). Данілаў у сваіх інтэрв'ю пацвярджае сваё знаёмства з імі, але сцвярджае, што называць іх «бандытамі» — няправільна.

Мэрам Луганска Данілаў быў нядоўга. Ужо ў 1997 годзе яго выкінулі з пасады.

Пасля гэтага Данілаў пайшоў вучыцца, і атрымаў дыпломы настаўніка гісторыі, менеджара і юрыста. З 1999 па 2002 былы мэр пайшоў у выкладчыкі — працаваў на кафедры менеджменту Усходнеўкраінскага нацыянальнага ўніверсітэта. 

Данілаў вярнуўся ў палітыку ў 2004 годзе, ён стаў кіраўніком луганскага абласнога штаба кандыдата ў прэзідэнты Віктара Юшчанкі. Тут Данілаў таксама выбраў не самую простую, а хутчэй дзёрзкую ролю.

Рэйтынг Юшчанкі перад прэзідэнцкімі выбарамі на Луганшчыне быў вельмі нізкім, уся мясцовая вертыкалі працавала на іншага кандыдата — Віктара Януковіча. Але на тых выбарах Юшчанка ва Украіне перамог (хаця і набраў на Луганшчыне ўсяго 6%), і ў выніку ён аддзячыў Данілаву, прызначыўшы яго кіраўніком вобласці.

На Луганшчыне Данілава памятаюць як жорсткага, эфектыўнага і праўкраінскага кіраўніка, які добра разумеў мясцовую спецыфіку. Данілаў быў прадстаўніком рэгіянальнай праўкраінскай нацыянал-дэмакратычнай контрэліты, вакол якога гуртаваліся грамадскія актывісты, журналісты і дробны бізнэс. Менавіта супраць такіх ініцыятыўных «выскачак», як Данілаў, змагаліся данбаскія прарасійскія наменлатурна-алігархічныя групоўкі.

Але і тут кар’ера на новай пасадзе была нядоўгай. Пратрымаўся губернатарам ён нядоўга.

Пасля гэтага, у 2006 годзе Данілаў становіцца дэпутатам Рады ад блоку Цімашэнка, але ўжо ў 2007 годзе парламент распусцілі і Данілаў чарговы раз пайшоў з палітыкі і ўзначаліў некалькі грамадскіх арганізацый.

Чым ён канрэтна займаўся наступныя гады — толкам да канца не зразумела, гэта самы шэры і незразумелы перыяд ягонай біяграфіі. Як кажа сам Данілаў, «займаўся сваімі праектамі». У РНБА адмовіліся перадаваць інфармацыю ўкраінскім журналістам пра досвед працы Данілава.

Ужо з 2014 года ён пачаў з’яўляцца на тэлебачанні з каментарамі на тэму вайны. Па тых інтэрв’ю Данілава за 2014 год можна зрабіць выснову аб яго пазіцыі па канфлікце на Данбасе. Яна была адназначна праўкраінская.

Гаворачы аб Расіі і яе агрэсіўных намерах, Данілаў называў усходняга суседа Украіны дзяржавай, якая заўсёды ваявала, знаходзячы ў гэтым сэнс для свайго існавання. Украіна з'яўляецца мэтай расійскага рэваншу, і спыніць гэтую экспансію можна толькі разваліўшы Расію знутры, меркаваў Данілаў.

«Калі Расія ад нас адстане? Тады, калі яна разваліцца. Я казаў у 2014 годзе пра тое, што ўся гэтая гісторыя для Расеі скончыцца незалежнай Ічкерыяй, незалежным Татарстанам і г.д., урэшце Расея разваліцца… Насамрэч задача Пуціна — гэта не Украіна. Галоўная задача Пуціна гэта развал або, калі хочаце, перафарматаванне ЕС і стварэнне новай геапалітычнай парадыгмы, восі Пекін — Масква — Берлін», — мяркуе Данілаў.

У 2014 годзе Данілаў казаў, што яшчэ за 10 гадоў да вайсковых дзеянняў Расія рыхтавала вайну на Данбасе, стварала тайнікі ўздоўж дзяржаўнай мяжы.

Мэтай Пуціна Данілаў называў знішчэнне Украіны. Ён прадказваў у 2014 годзе, што Расія будзе арганізоўваць Украіне тэхнагенныя катастрофы і тэракты. І заклікаў не спадзявацца на дапамогу ЕС.

«Галоўная мэта Пуціна — знішчыць Украіну, як мінімум разарваць яе на часткі. Украіна — смяротная небяспека для яго. У ход пойдзе ўсё, уключаючы тэракты і тэхнагенныя катастрофы з «візітоўкай Яраша» на месцы выбуху. Пуцін дзеля ўлады не спыніцца ні перад чым. Яму сваіх не было шкада, у Маскве, Чачні, Беслане… Думаеце, нас пашкадуе?

Важна разумець пры гэтым, што надзея на дапамогу з боку ЕС — непераканаўчая. Расіі і Германіі не патрэбна моцная, незалежная, тэрытарыяльна цэласная Украіна», — сцвярджаў ён.

Данілаў заўсёды быў ястрабам, а не голубам. Ëн жыў на Данбасе і бачыў, што расіяне заварваюць там. Яшчэ ў 2007 годзе Данілаў адкрыта заяўляў, што Расія будзе ваяваць з Украінай і можа акупаваць Крым і Данбас.

«Я магу сказаць, што сёння мы стаім вельмі недалёка ад югаслаўскага варыянту. Вось нядаўна ў Мюнхене было выступленне Уладзіміра Пуціна.

Скажыце калі ласка, дзе ў палітыцы, у Вярхоўнай Радзе, у сакратарыяце прэзідэнта, праходзіла абмеркаванне гэтага выступу? А ён там паміж радкоў проста сказаў, што «мы не збіраемся выходзіць з Крыма ў 2017 годзе, Украіна з'яўляецца нашым пратэктаратам, і саступаць камусьці мы не збіраемся».

Я маю зносіны з многімі сваімі калегамі: «Скажы, вы ўяўляеце сабе, якім чынам у 2017 годзе з Севастопаля будзе сыходзіць расійскі флот? Вы наогул уяўляеце гэтую карціну? Я — слаба!»

Куды яны будуць сыходзіць? Значыць, што будзе рабіць Расія? Яна будзе ўсяляк, усімі магчымымі і немагчымымі метадамі спрабаваць там застацца. І пра гэта трэба наўпрост казаць.

У Расіі сёння задача — неабходна забраць Луганскую, Данецкую вобласць і Крым. Астатняе ім не трэба, таму што яны ўжо навучаныя горкім вопытам», — казаў Данілаў у 2007 годзе.

Акупаваны Крым Аляксей Данілаў параўноўваў з «прынадай», якая, на ягоную думку, знішчыць імперскія амбіцыі Расіі.

«Пасля таго, як адбылася гісторыя з Крымам, амерыканцы падазравалі, што Пуцін зробіць усё, як у Абхазіі або ў Паўднёвай Асеціі… Тады сітуацыя была б блізкая да патавай, і да Пуціна фармальна не было б ніякіх прэтэнзій. Але тут напэўна ўнутраныя «краты» ў Маскве шапталі Вову на вуха: «Давай, Вова, еж Крым, ты зможаш!»… Відавочна, камусьці трэба было, каб Пуцін заглынуў прынаду да канца, зрабіў Крым часткай Расійскай Федэрацыі, і фактычна афіцыйна прызнаў сябе акупантам. Акупант ў цывілізаваным свеце — гэта ізгой», — казаў сакратар РНБА.

Ці ёсць палітычныя амбіцыі ў Данілава? Хутчэй не, чым так. Ніякай палітычнай сілы і каманды ў Данілава няма. Пасада сакратара РНБА больш бюракратычная, чым палітычная. Данілаў цяпер хутчэй выканаўца. Ён пазіцыянуе сябе як дзяржаўніка і дэманструе абсалютную лаяльнасць да Зяленскага.

«Я сакратар РНБА. Кіраўнік — прэзідэнт. Усё, што адбываецца ў гэтых сценах, у першую чаргу ўзгадняецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім», — кажа Данілаў.

Для Зяленскага Данілаў важны яшчэ і тым, што ён адносна аддалены ад асноўных алігархічных груповак, і тым, што ён не займаў ніякіх дзяржаўных пасад пры прэзідэнцтве Парашэнкі і Януковіча.

Усе рэзанансныя рашэнні РНБА Данілаў суправаджае невялікімі гумарэскамі і іранічнымі заўвагамі.

«Што здарылася з тым тэлеканалам? Чаму ён спыніў вяшчанне? Можа, нейкая тэхнічная памылка, мы не ведаем. Трэба разбірацца. А можа, гэта Божая кара?» — каментаваў Данілаў закрыццё аднаго з прарасійскіх тэлеканалаў.

Адны крытыкавалі Данілава, іншыя хвалілі. Казалі, што такі чыноўнік у аўгіевых стайнях украінскай дзяржавы даўно быў патрэбны. Эфектыўнасць, з якой Украіна абараняецца ад расійскага імперыялізму цяпер, паказвае, што мелі рацыю другія.

Клас
89
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
Абуральна
4
Чытайце яшчэ
У войску Расіі з'явяцца перасоўныя храмы на базе УАЗікаў
Расія прыгразіла краінам АДКБ з-за кантактаў з Захадам 3
«Важкі мэсэдж падтрымкі». Зяленскі расказаў пра вынікі перамоваў з Эрдаганам 4
Мядзведзеў заклікаў еўрапейцаў зрынаць урады, якія падтрымліваюць Украіну 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Сёння ў праваслаўных вялікае свята — Яблычны Спас. З ім звязана некалькі прыкметаў
У войску Расіі з'явяцца перасоўныя храмы на базе УАЗікаў
«Кіберпартызаны» паказалі «забароненыя віды КДБ» з дрона
Затрымалі былога намесніка старшыні аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці
Самыя абсурдныя фэйкі лета ВІДЭА
Выйшаў на волю палітвязень Уладзімір Кацюбка
Расія прыгразіла краінам АДКБ з-за кантактаў з Захадам 3
Усяго патроху
У Вілейцы знайшлі грыб-парасон амаль у паўметра вышынёй
Навукоўцы плануюць уваскрэсіць тасманійскага ваўка, што вымер амаль сто гадоў таму 1
Песня Джэнэт Джэксан ламала ноўтбукі, у тым ліку і на адлегласці
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
У сеціве адшукалі неапрацаваны тэставы матэрыял «Шрэка» 1996 года 1
«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках 2
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА 3
Спорт
Адміністратар ФК «Слуцк» паказаў суддзі паперку з тэкстам «2000 руб.». Яго дыскваліфікавалі, але справу заводзіць не сталі 2
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Здарэнні
Цягнік насмерць збіў пенсіянера пад Чавусамі
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 3
Падчас вайсковых вучэнняў пад Лепелем два снарады паляцелі не туды 1
Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню 2
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык 3
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 6
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 5
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 4
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
Неўзабаве выйдзе фільм пра абаронцаў Гродна ад Чырвонай Арміі 1
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 10
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 13
Памерла Алена Кошкіна
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Навука і тэхналогіі
Вулканічная зіма на доўгія месяцы? Гэта можа нас чакаць 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 4
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Расія прыгразіла краінам АДКБ з-за кантактаў з Захадам 3
У войску Расіі з'явяцца перасоўныя храмы на базе УАЗікаў
«Важкі мэсэдж падтрымкі». Зяленскі расказаў пра вынікі перамоваў з Эрдаганам 4
Starbucks у Расіі стаў Stars Coffee. На яго лагатыпе дамалявалі какошнік 5
Мядзведзеў заклікаў еўрапейцаў зрынаць урады, якія падтрымліваюць Украіну 4
Politico: Лідары ЕС у ліпені ўпершыню не далі Кіеву новых абяцанняў ваеннай дапамогі 7
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне 

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
Галоўнае
Сёння ў праваслаўных вялікае свята — Яблычны Спас. З ім звязана некалькі прыкметаў
«Кіберпартызаны» паказалі «забароненыя віды КДБ» з дрона
У Вілейцы знайшлі грыб-парасон амаль у паўметра вышынёй
Самыя абсурдныя фэйкі лета ВІДЭА
Затрымалі былога намесніка старшыні аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці
Чуюцца выбухі ў Севастопалі, меркавана на аэрадроме «Бельбек» 3
Выйшаў на волю палітвязень Уладзімір Кацюбка
Усяго патроху
Украінцы набылі прарыўны спадарожнік на грошы з Байрактараў. Расказваем, якія перавагі ён ім дае і як працуе 1
Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык 3
Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса 17
У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца ВІДЭА 9
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 4
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
Апытанка
Самае чытанае
Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса 17
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 14
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 4
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
Самае лайканае
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 19
Украінцы набылі прарыўны спадарожнік на грошы з Байрактараў. Расказваем, якія перавагі ён ім дае і як працуе 1
«Моцная як ніколі». Нямецкая Die Welt ставіць Польшчу на адзін узровень з Германіяй і Францыяй
Баец палка Каліноўскага: Украінцы сустракаюць беларускіх добраахвотнікаў са словамі: «Афігенна, што вы тут!» 4
Гарачыя тэмы
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 14
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 4
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх