З Мінска пачне хадзіць цягнік у анексаваны Расіяй Крым
З Мінску пачне хадзіць цягнік у Крым, які з 2014 года знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. З 26 мая штодзённы цягнік Масква — Сімферопаль пачне рабіць прыпынак у беларускай сталіцы, паведамляе ria.ru са спасылкай на старшыню праўленьня расейскага Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Беларуская чыгунка
У Мінску да цягніка будуць чапляць два пасажырскія вагоны.
З беларускай сталіцы, такім чынам, трэба будзе рабіць вялікі «крук», каб аб'ехаць тэрыторыю Украіны. Квіткі, як абяцаюць, хутка паступяць у продаж.
Прамыя спалучэнні Мінска з Крымам былі спыненыя пасля анексіі паўвострава з Расіяй у 2014 годзе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ