Фота: AP
«Расійскія войскі засяродзіліся на прарыве абароны ўкраінскіх войскаў у Луганскай і Данецкай абласцях, а таксама ўстанаўленні поўнага кантролю над Марыупалем». Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба Украіны.
Таксама ў Запарожскай вобласці працягваецца засяроджванне падраздзяленняў у некаторыз раёнах.
На Паўднёвабугскім кірунку асноўныя намаганні вораг засяроджвае на выхадзе ў мяжу Херсонскай вобласці.
Не спыняюцца абстрэлы грамадзянскіх аб'ектаў у Мікалаеве. Таксама адбываецца частковае блакаванне Харкава, перадае Генштаб.
Улады Днепрапятроўскай вобласці паведамілі аб начных абстрэлах
Начальнік ваеннай адміністрацыі Крывога Рога (таксама ўваходзіць у Днепрапятроўскую вобласць) Аляксандр Вилкул паведаміў, што пад абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню і артылерыі трапіў не толькі Зеленадольск, але і вёскі Марьянское і Вялікая Кастромка. Ахвяр, па словах Вилкула, няма.
Учора пачалася новая фаза вайна, якую назвалі вялікай бітвай за Данбас
Пачалася вялікая бітва за Данбас. Ідзе бесперапынны артаабстрэл па ўсёй лініі фронту





