Рака Бесядзь падтапіла ўчастак дарогі ў Касцюковіцкім раёне. Пад вадой аказаліся 200 метраў дарогі каля вёскі Калодліва, паблізу нізкаводнага жалезабетоннага моста.
Як паведамляе МНС, максімальная глыбіня на падтопленым участку складае 25 см. Пацярпелых няма.
На мінулым тыдні паведамлялася, што з берагоў выйшла Дзвіна ў Віцебску.



1


