Па прапанаваным расійскім бокам плане, з 13:30 павінен быць уведзены рэжым цішыні. З 14:00 да 16:00 усе без выключэння абаронцы «Азоўсталі» павінны будуць выйсці без зброі і боепрыпасаў.
У паведамленні ведамства гаворыцца, што Расія гарантуе ўсім, хто здаўся, «захаванне жыцця і захаванне ўсіх нормаў Жэнеўскай канвенцыі па абыходжанні з ваеннапалоннымі, як гэта ўжо адбылося з вайскоўцамі УСУ, якія раней здаліся ў палон у Марыупалі».
«Азоўсталь» — апошні з ачагоў супраціву ўкраінцаў у Марыупалі.





