Рашэнне было прынятае дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны Кіева, паведаміў грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 года.

«Добрая навіна згубілася на абшарах глабальнай сеткі ў сувязі з нападам на Украіну расійскіх войскаў. Але cкверу Кастуся Каліноўскага быць! Такое рашэнне прыняла Камісія па пытаннях перайменаванняў Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Цяпер афіцыйна. Засталося зацвердзіць мясцовым дэпутатам», — расказаў Валерый Сляпухін.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0