Яна шукае:
Сяргея Мазаля, 1972 г.н.,
Міхаіла Дутчака, 1980 г.н.,
Івана Семянца, 1994 г.н.
Мужчыны зніклі 4 сакавіка пасля 17 гадзін у сяле Вышаград Макараўскага раёна. Яны былі на цёмна-сінім «Сітраэне» з нумарам АТ 7067 СР. Аўто знайшлі абстраляным, але слядоў крыві там не было.
Наталля мяркуе, што мужчыны маглі быць параненыя і іх маглі вывезці ў Беларусь, бо такія выпадкі былі.
Яна шукае тэлеграм-каналы, старонкі ў Фейсбуку і г.д., дзе ёсць даныя пра ўкраінцаў, вывезеных у Беларусь ці Расію кшталту @chub_detection.
Калі нехта валодае інфармацыяй пра мужчын альбо такія каналы, напішыце ёй, калі ласка.





