Фота: AP

Еўрасаюз мае намер пакрыць вялікую частку выдаткаў на пасляваеннае аднаўленне Украіны. Для гэтага будзе створаны траставы фонд салідарнасці, паведамляе Bloomberg.

Па звестках выдання, членаў ЕС ужо апавясцілі, што яны павінны аплаціць асноўную частку гэтых выдаткаў. У прыватнасці, Еўрапейская камісія ўжо паведаміла дыпламатам аб працы над інструментам, які будзе арыентавацца на доўгатэрміновыя патрэбы Украіны.

Гэты фонд будзе створаны па ўзоры Еўрапейскага COVID-фонду і прафінансуе інвестыцыі і рэформы па ўзгадненні з украінскім урадам.

У той жа час, як адзначае выданне, пакуль невядома, як будуць размяркоўвацца гранты і крэдыты. Крыніцы пацвердзілі, што кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пакуль не называе сумы, паколькі вайна яшчэ працягваецца. Аднак лічба дасягне сотняў мільярдаў еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру