Штаб асуджанага на 14 гадоў зняволення Віктара Бабарыкі апублікаваў цытаты з новых лістоў палітвязня:

«Вельмі ўсхваляваны тым водгукам, які мы чуем ад усяго свету ад пра падзеі ва Украіне. Спадзяюся, што такое яднанне ўсіх акалічнасцей не будзе дарэмным і чалавецтва зробіць яшчэ адзін крок для лепшай будучыні».

«Упэўнены, што праца міжнароднага трыбунала таксама завершыцца вартым прысудам».

«У вашым лісце частка слоў была на англійскай мове і іх зафарбавалі, аднак я ведаю песню Scorpions і разумею якія яны былі».

На канцэрце ў Лас-Вегасе ў лютым вакаліст Scorpions Кляўс Мэйн замест першага радка песні «I follow the Moscow down to Park Gorky» («Я іду па Маскве ў парк Горкага») праспяваў «Now listen to my heart, it says Ukraina» («Цяпер паслухай маё сэрца, яно кажа Украіна»).

Падтрымаць палітвязня можна, напісаўшы яму ліст:

— ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру