«Мы вам не немцы». Загаловак у нідэрландскай газеце з паведамленнем пра рашэнне перадаваць цяжкую зброю украінцам

«Падчас размовы з Уладзімірам Зяленскім міністр абароны і я выказалі нашу падтрымку Украіне ў сувязі з пачаткам новага наступлення Расіі. Нідэрланды будуць пастаўляць Украіне больш цяжкую тэхніку, у тым ліку бранятэхніку. Разам з саюзнікамі мы разглядаем магчымасць пастаўкі дадатковай цяжкай тэхнікі», — напісаў Марк Рутэ ў Твітары.

Таксама стала вядома, што ўзбраенне з рэзерваў некаторых устаноў сістэмы нацыянальнай абароны збіраецца перадаць Украіне Румынія. Пра гэта піша румынская газэта Romanialibera.

Гэта рашэнне стане магчымым дзякуючы унесеным папраўкам у румынскае заканадаўства. Для гэтага Мінабароны краіны распрацавала надзвычайную пастанову. У тэксце яе праекта наўпрост адзначана, што яна неабходная ў кантэксце ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну.

Сёння заканадаўства Румыніі не дазваляе ёй перадаваць зброю з вайсковых рэзерваў краінам, якія не з'яўляюцца членамі НАТА. Акурат гэта зменамі ў заканадаўстве хочуць выправіць.

Як піша газета, хутчэй за ўсё Украіне прапануюць зброю вытворчасці былога СССР, якой украінскія вайскоўцы выдатна ўмеюць карыстацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру