• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Эканоміка
Фота 3 з 6
20.04.2022 / 20:32

«Гандлёвыя патокі будуць ісці праз Грузію і Казахстан». Як Беларусь зможа абыходзіць большасць санкцый Захаду?

Каб купляць аўто, фірмы рэгіструюць акаўнты ў ЗША. А старыя схемы па ўвозе імпарту наладжваюць праз новыя краіны. «Наша Ніва» разбіралася, якія санкцыі з'яўляюцца найбольш адчувальнымі і як эканоміка будзе выжываць ва ўмовах шматлікіх абмежаванняў.

Фота: DELFI

Персанальныя санкцыі амаль не маюць сэнсу

Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што частка санкцый, якія ўводзяцца, маюць толькі псіхалагічны або дэкаратыўны характар. Да «псіхалагічных» ён у першую чаргу адносіць персанальныя санкцыі.

«Калі ўводзяць санкцыі супраць нейкіх фізічных асоб, то трэба разумець, што яны фактычна не маюць істотнага значэння. Часта яны нават нічога не мяняюць у жыцці саміх людзей, якія трапілі ў санкцыйны спіс, не кажучы ўжо пра функцыянаванне рэжыму. Ёсць шэраг чыноўнікаў і сілавікоў, якія ніколі не мелі рахункаў у замежных банках, не валодалі там нерухомасцю, ніколі не ездзілі ў Еўропу, ЗША і наогул наўрад ці планавалі калі-небудзь гэта рабіць».

Раманчук адзначае, што санкцыі ўводзяць з разлікам на тое, каб паўплываць на паводзіны Пуціна і Лукашэнкі. Зыходзячы з гэтага, эканаміст прапануе разглядаць уведзеныя забароны і абмежаванні менавіта з пункту гледжання таго, наколькі яны спрыяюць дасягненню агучаных мэтаў.

«Калі мы гаворым аб санкцыях у дачыненні да так званых «кашалькоў» Лукашэнкі, то мы павінны разумець, што ў нашай краіне няма такіх бізнэсоўцаў, якія маглі б хоць як-небудзь уплываць на прыняцце рашэнняў Лукашэнкам. Як, напрыклад, у свой час гэта мог рабіць Барыс Беразоўскі.

Падобныя «кашалькі» для рэжыму з'яўляюцца проста расходным матэрыялам, які калісьці выконваў свае функцыі і па прычынах, вядомых толькі самому Лукашэнку, перастаў іх выконваць. Таму, як і ў выпадках з персанальнымі санкцыямі ў дачыненні да палітыкаў і сілавікоў — гэта ніяк не ўплывае на функцыянаванне рэжыму».

Юрый Чыж. Ілюстрацыйнае фота

У той жа час эканаміст вылучае санкцыі, якія, на яго думку, сапраўды наносяць сур'ёзны ўрон. Сярод іх — забарона літоўскага боку на выкарыстанне марскіх партоў для транзіту калійных угнаенняў.

«Адна гэтая мера аказалася больш дзейснай, чым усе папярэднія разам узятыя.

Другая балючая санкцыя — забарона на грузаперавозкі ў краінах ЕС беларускім транспартным кампаніям».

Старыя схемы праз новыя краіны

У той жа час санкцыі, звязаныя з забаронай на гандаль з асобнымі прадпрыемствамі, абыходзяцца праз фірмы-пракладкі.

«Многія гандлёвыя патокі будуць выбудоўвацца праз Грузію, Арменію, Казахстан і Кыргызстан. Раней для абыходу санкцый Расія актыўна выкарыстоўвала Беларусь, але наша краіна таксама стала таксічнай, як суагрэсар. Таму ў цяперашніх умовах Расія і Беларусь будуць карыстацца гэтымі шляхамі, і ўвесь схематоз, які працаваў у 2014-2022 гадах праз Беларусь, цяпер будзе дзейнічаць праз гэтыя краіны.

Да таго ж мы маем Кыргызстан, межы якога з'яўляюцца самай вялікай дзіркай на межах ЕАЭС. Частка мяжы фактычна кантралюецца не кіргізскімі мытнікамі і памежнікамі, а расійскімі злачыннымі групоўкамі», — адзначыў эксперт.

Кажучы пра абыход санкцый, можна згадаць досвед Беларусі ў абыходзе контрсанкцый, уведзеных РФ. Нягледзячы на забарону імпарту з ЕС прадуктаў харчавання расійскім бокам, польскія яблыкі і гішпанскія мандарыны ўсе гэтыя гады працягвалі паступаць на рынак РФ.

Выкарыстоўваліся розныя падыходы. Напрыклад, у выпадку з польскімі яблыкамі магла працаваць наступная схема: яблыкі з Польшчы па дакументах ехалі ў Беларусь, тут размытніваліся, а пасля адпраўляліся ў Расію, толькі ўжо пад выглядам вырашчаных у Беларусі.

Для ўвозу садавіны і гародніны, якія па зразумелых прычынах не маглі быць вырашчаны ў Беларусі, выкарыстоўваліся іншыя схемы, да якіх далучаліся латвійскія і літоўскія фірмы і склады. Іспанскія садавіна і гародніна дастаўляліся ў адну з прыбалтыйскіх краін, дзе прадукты перагружаліся ў іншыя фуры, на іншыя палеты, пасля чаго па дакументах гэта ўжо былі прадукты, вырашчаныя, напрыклад, у Сербіі ці Чарнагорыі.

З пэўнай доляй скепсісу эканаміст ставіцца і да санкцый ад замежных кампаній, якія прыпынілі дзейнасць свайго бізнэсу на тэрыторыі Расіі.

«З-за рэпутацыйных рызык многія аказаліся ў становішчы, калі нельга гэтага не зрабіць, але потым яны пачынаюць знаходзіць шляхі адыходу. Напрыклад, перадаюць кіраванне іншым кампаніям, каб асноўны брэнд не быў замазаны ў гэтым. Да таго ж, многія ўсяго толькі заяўляюць аб спыненні інвеставання ў новыя праекты, аб згортванні рэкламных праектаў і г.д. Трэба разумець, што ў любых краінах былі і ёсць людзі, для якіх грошы важнейшыя за ўсе прынцыпы і маральныя нормы.

Фота: kraj.by

Да таго ж у гэтым спісе каля 500 кампаній, таму як мінімум з-за іх вялікай колькасці праверыць, наколькі яны выконваюць умовы санкцый і ўласныя абяцанні, вельмі складана», — адзначае эксперт.

Тым не менш той факт, што частка санкцый фактычна не мае ніякага ўплыву, а іншыя можна абысці, не адмяняе крызісу, якія чакае Беларусь і Расію.

«Калі хтосьці і выйграе ад санкцый, то гэта будзе вузкае кола людзей з наменклатурнага і сілавога блокаў, а таксама набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў, якія будуць узбагачацца шляхам выкарыстання розных схематозаў. У глабальным сэнсе ніякай карысці для эканомікі, вядома, ж няма», — дадаў эксперт.

Флагманы, якія экспартавалі прадукцыю, трапілі ў лагістычную блакаду з-за вайны ва Украіне

Падобнае меркаванне датычна абыходу санкцый і заробку на гэтым выказалі ў эканамічнай службе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

«Беларускі бізнэс, асабліва блізкі да ўлады, вельмі даўно ў тэме абыходу санкцый, тут добра дапамагае шматгадовы досвед кантрабанды. У іх добра выбудаваная лагістыка, ёсць ланцужкі фірмаў-пракладак, кіраваная мытня.

Калі ЕС зачыніў транзіт нафтапрадуктаў, яны паспрабавалі ўжыць схему з растваральнікамі, падобную на тую, што выкарыстоўвалі каб падманваць РФ. Гэта хутка раскрылася дзякуючы дыяспары, журналістам, ды і мы ведалі, на што звяртаць увагу. Прадпрыемствы паспрабавалі пераарыентаваць еўрапейскі транзіт праз Украіну: на беларуска-ўкраінскай мяжы бензін маскіраваўся пад іншыя прадукты, а на ўкраінска-польскай або венгерскай зноў ператвараўся ў бензін», — кажуць у НАУ.

Пры імпарце тавараў выкарыстоўваюцца іншыя схемы. Прадукт ідзе транзітам на падстаўную фірму ў Казахстане, але ў выніку фура губляецца на прасторах Беларусі.

Аднак, заўважаюць у НАУ, за апошнія два месяцы сітуацыя кардынальна змянілася.

«Цяпер склалася беспрэцэдэнтная сітуацыя, справіцца з якой будзе вельмі складана, а ў некаторых выпадках немагчыма.

Нашы флагманы, якія экспартавалі прадукцыю на Захад, трапілі не толькі пад санкцыі, але і пад лагістычную блакаду з-за вайны ва Украіне.

Сутнасць у тым, што беларуская нафтахімічная прамысловасць мела велізарны прыбытак не з-за сваёй эфектыўнасці, а па прычыне таго, што экспартная пошліна лічылася ў бухгалтарскім сэнсе прыбыткам гэтых прадпрыемстваў. Прадукцыя «Гродна Азота» была канкурэнтаздольнай толькі за кошт цаны на газ, непараўнальнай з цаной канкурэнтаў у Еўропе. Цяпер жа, калі гэтую прадукцыю немагчыма адправіць у Еўропу (магчымыя аб'ёмы экспарту на Захад упалі ў разы), яна становіцца непрыдатнай нават на Усходзе, бо і газ даражэйшы, і везці далей. А калі, напрыклад, адпраўляць бензін, зроблены з расійскай нафты назад у Расію, прыбытковасць заводаў ўпадзе ў 10 разоў, паколькі знікае прыбытак, які давала нявыплата пошліны».

Забарона на працу беларускіх і расійскіх транспартных кампаній магла бы сур'ёзна ўскладніць схему абыходу санкцый, але і тут беларускі бок знайшоў выйсце. Беларусь не стала ўводзіць люстэркавыя санкцыі, паколькі гэта прывяло б да практычна поўнай блакады імпарту і экспарту. Таму наш бок не забараніў уезд на сваю тэрыторыю транспарту, зарэгістраванага ў ЕС. Аднак Беларусь абмежавала яго глыбіню пранікнення ў краіну 50 кіламетрамі.

Чытайце: Беларускія транспартнікі разлічваюць узбагаціцца на фоне еўрапейскіх санкцый супраць перавозчыкаў, і гэта магчыма. Тлумачым нюансы

«У гэтай 50-кіламетровай зоне павінна будзе адбыцца перачэпка або перагруз тавару, што стварае спрыяльную глебу для абыходу санкцый. Акрамя таго, такі падыход дазволіць беларускім транспартным кампаніям не застацца без працы», — адзначылі ў НАУ.

Беларусы карыстаюцца акаўнтамі, якія зарэгістраваныя ў ЗША, Грузіі або Літве

Некаторыя санкцыі, якія на першы погляд могуць паказацца строгімі, можна абысці хутка і нават практычна без страт. Такім прыкладам можа быць блакіроўка беларускіх і расійскіх акаўнтаў на амерыканскіх аўкцыёнах па продажы аўто. А таксама забарона на экспарт тавараў раскошы, у спіс якіх трапляе шэраг аўтамабіляў. 

Зараз беларускія і рускія гульцы вымушаны карыстацца акаўнтамі, якія зарэгістраваныя ў саміх Штатах, Грузіі або Літве. Гэты момант ніяк не ўплывае на працэс пакупкі. Аплата за лоты таксама праводзіцца праз Грузію, Літву і іншыя краіны. 

Адзіная нязручнасць, якую дадаюць гэтыя абмежаванні, — немагчымасць непасрэднай дастаўкі аўто ў кантэйнеры ў Мінск без перагрузкі ў парту Клайпеды. Але варта адзначыць, што і раней вялікая кольскасць машын разгружалася ў Літве, а адтуль ужо дастаўлялася на аўтавозах. Такім чынам, уведзеныя санкцыі па гэтым кірунку амаль ніяк не адаб'юцца на працы кампаній і кошце дастаўкі, бо сумы ў 100-200 даляраў у цане аўто можна назваць незаўважнымі.

Але калі раптам і на гэтым шляху ўзнікнуць дадатковыя складанасці, беларусы ўсё адно не застануцца без амерыканскіх аўто. Бо будзе магчымасць вазіць іх у Беларусь і Расію праз Грузію.

Пра тое, што Беларусь і Расія зацікаўлены ў шэрых схемах ўвозу тавараў на сваю тэрыторыю, ускосна сведчыць і той факт, што з 15 красавіка быў павялічаны бязмытны парог увозу тавараў для асабістага карыстання, які перавозіцца ў багажы. Раней бязмытны парог складаў 500 еўра і 25 кг. Цяпер сума павялічаная да 1000 еўра, а лімітавая вага да 31 кілаграма.

Кузніца-Брузгі. Чарга з Польшчы ў Беларусь. Ілюстрацыйнае фота

Акрамя таго, з 200 да 1000 еўра павялічаны ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб, якія дастаўляюцца перавозчыкам або ў паштовыя адпраўленні. Дадзеныя меры часовыя, яны будуць дзейнічаць да 1 кастрычніка бягучага года. Прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна адзначала, што гэта дазволіць падтрымаць грамадзян ва ўмовах санкцыйнага ціску і пазбегнуць дэфіцыту тавараў першай неабходнасці і тавараў крытычнага імпарту.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Беларускія НПЗ з-за санкцый працуюць на ўнутраны рынак

На граніцы з Польшчай і Літвой вярнуліся велізарныя чэргі з легкавікоў. Колькі часу займае перасячэнне мяжы?

«Надышоў той момант, калі адбываецца лібералізацыя нехаця» — эканамічны эксперт

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
Абуральна
9

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У банкаматах Альфа-банка зноў можна здымаць даляры
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Еўразійскі банк развіцця: За паўгода аб’ём беларускага экспарту скараціўся на 30% 3
Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Чаму Ізраіль першым нанёс удар па сектары Газа і што паслужыла падставай для эскалацыі ў гэты раз?
Эрдаган кліча Пуціна і Зяленскага ў Стамбул
МАГАТЭ пасля абстрэлу Запарожскай АЭС просіць допуску на станцыю: магчыма ядзерная катастрофа 2
Запушчаны збор сродкаў для падрыхтоўкі да школы дзяцей палітвязняў
На заводзе «Тэхналіт Полацк» узарвалі прамысловыя будынкі. Глядзіце, як гэта было ВІДЭА
ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу БДУІР
Як змяніліся цэны на жаночыя пракладкі і тампоны з пачатку года. Фотафакт 2
Усяго патроху
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Навукоўцы з Паўднёвай Карэі выпадкова стварылі лабрадораў, якія свецяцца ў цемры 4
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 6
Як у Гомелі ратавалі затанулую лох-нескую пачвару 1
Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі 22
Знайдзіце на малюнку пару, якая адрозніваецца ад іншых 6
У Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградальсф’ядль ФОТЫ 3
Спорт
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Беларускаму хакеісту збіраюць грошы на рэабілітацыю пасля траўмы 5
Лучніца, якая з'ехала з Беларусі ў Польшчу, выйграла турнір 1
Здарэнні
У Ельскім раёне ноччу ў полі сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 4
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
У лясах Беларусі за суткі згубіліся сем чалавек

Падтапленне дарог і падзенне дрэў. У МНС назвалі фактары небяспекі на 7 жніўня
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
У банкаматах Альфа-банка зноў можна здымаць даляры
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Еўразійскі банк развіцця: За паўгода аб’ём беларускага экспарту скараціўся на 30% 3
Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак
Меркаванні
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 7
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 13
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 26
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
28
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма 3
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
Новая праца Цэслера — «Прэзідэнцкі самалёт — прыёмная» 12
«Мышка». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 
Навука і тэхналогіі
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Навукоўцы высветлілі, дзе на Месяцы лепш за ўсё жыць
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню
Прасунутыя ці залежныя? Старэйшае пакаленне авалодвае гаджэтамі, і незразумела, ці добра гэта для іх і іхніх сем'яў
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 32
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць уезд для ўсіх расіянаў 1
ФБР правяло ператрус ў маёнтку Дональда Трампа
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Ландсбергіс: Падчас вайны Расіі з Украінай мы не павінны забывацца і пра беларусаў 1
Ва Украіне затрымалі людзей, якія нібыта рыхтавалі забойства міністра абароны і кіраўніка разведкі 1
Ва ўкраінскім Роўне з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага
Wizz Air з кастрычніка пачне лётаць у Маскву 1
Галоўнае
У Ельскім раёне ноччу ў полі сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
Другі дзень канферэнцыі «Новая Беларусь». Што абмяркоўваюць АНЛАЙН
абнаўляецца
У Мінску пройдзе другі этап праверкі тэрабароны горада. На зборы прызавуць 300 чалавек
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць уезд для ўсіх расіянаў 1
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Саўмін змяніў спіс хвароб, з якімі не пусцяць на дзяржслужбу
Усяго патроху
Два гады пасля выбараў-2020. Пра што варта памятаць
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 17
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 13
Фота / Відэа
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Апытанка
Самае чытанае
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 17
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 43
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 35
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
Самае лайканае
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 28
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 35
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 17
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 26
Гарачыя тэмы
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 43
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 58
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
28
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 9
«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома? 10
«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 13
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх