Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч

На дадзены момант невядома, дзе і ў якім статусе знаходзяцца Ярашук і Антусевіч. 

Таксама быў ператрус у кватэры супрацоўніцы офіса БКДП, пасля чаго яе павезлі на допыт.

БКДП аб‘ядноўвае Беларускі незалежны прафсаюз (БНП), Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ) і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Агулам яны аб’ядноўваюць каля 12 тысяч чалавек.

Раней 19 красавіка ў праваабаронцаў з'явілася інфармацыя пра ператрус у офісе Свабоднага прафсаюза металістаў на вуліцы Аранскай у Мінску. Яго праводзілі каля 10 чалавек у балаклавах.

Таксама ператрус сёння дакладна адбыўся на офісе прафсаюза РЭП. Пра яго падрабязна расказаў кіраўнік партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» і былы кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань, які там выпадкова апынуўся.

Не абышла гэтая хваля і рэгіёны. Пакуль што вядома, што ператрусы былі ў старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага (СПБ) Мікалая Шараха ў Полацку. Спачатку сілавікі прыйшлі да яго дадому, а затым — адправіліся да кватэры дачкі прафсаюзнага лідара. У выніку Мікола Шарах затрыманы.

Чытайце таксама:

«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру