19.04.2022 / 21:15 Канцэрт Славы Камісаранкі ў Кракаве перанеслі «праз тое, што ён беларус, а значыць, падтрымлівае Лукашэнку» Менавіта з такой фармулёўкай коміку адмовіла адна з пляцовак гораду. «Ім жа горш. Не даведаюцца, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад», — пажартаваў комік у Instagram. Наступная дата, у якую канцэрт мае адбыцца — 28 мая. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ