«Сёння я заклікаю зрабіць гуманітарную паўзу на чатыры дні на святым тыдні з чацвярга па Велікодную нядзелю 24 красавіка, каб адкрыць гуманітарныя калідоры», — заявіў Гутэрыш.

Перамір'е дазволіла б мірным жыхарам пакінуць месцы, дзе ўжо ідуць або чакаюцца баявыя дзеянні, а таксама падвезці гуманітарную дапамогу жыхарам Марыупаля, Херсона, Данецка і Луганска.

«ААН гатовая адправіць у гэтыя месцы канвоі з гуманітарнай дапамогай у гэты час. Мы дамо падрабязныя планы бакам», — заявіў Гутэрыш.

Са слоў генеральнага сакратара ААН, сёння ва Украіне ў гуманітарнай дапамозе маюць патрэбу больш за 12 мільёнаў людзей, з якіх больш за адна траціна знаходзяцца ў Марыупалі, Херсоне, Данецку і Луганску. Ён асцерагаецца, што гэта колькасць можа вырасці да 15,7 мільёнаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру