Джон Кірбі. Фота: Кевін Дытч / Getty Images

Джон Кірбі. Фота: Кевін Дытч / Getty Images

Кірбі ўдакладніў, што гаворка ідзе аб дапамозе, атрыманай не ад Злучаных Штатаў.

«Я проста хацеў бы сказаць, не звяртаючыся да таго, што падаюць іншыя краіны, што яны (украінцы) атрымалі дадатковыя платформы, а таксама дэталі, каб дазволіць павялічыць свой флот, памер авіяпарку. Я думаю, што на гэтым варта спыніцца», — заявіў Кірбі.

Грузы з апошняга пакета дапамогі ад ЗША коштам 800 мільёнаў даляраў ужо пачалі паступаць ва Украіну, уключаючы больш цяжкае абсталяванне, напрыклад, 11 верталётаў Мі-17, 18 155-мм гармат-гаўбіц і яшчэ 300 беспілотнікаў Switchblade.

Як паведаміў чыноўнік Пентагона, чакаецца, што ў найбліжэйшыя 24 гадзіны ў Еўропу прыбудуць яшчэ сем рэйсаў з вайсковай дапамогай ЗША для Украіны. Таксама, па словах прэзідэнта Джо Байдэна, Злучаныя Штаты накіруюць ва Украіну больш артылерыі.

Клас
40
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0