У снежні 2021 года польскі салдат Эміль Чэчка папрасіў прытулку ў Беларусі. Пазней на спецыяльна арганізаванай прэс-канферэнцыі ён расказаў шакуючыя і непраўдападобныя гісторыі пра забойствы мігрантаў на польскай мяжы. Пры гэтым быццам ён сам страляў у бежанцаў.

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу аб гібелі мігрантаў на беларуска-польскай граніцы, па якой Эміль Чэчка праходзіў сведкам. А тым часам пракуратура Беластока распачала крымінальную справу ў дачыненні да Чэчкі за дэзерцірства.

«Народная Воля» запыталася, ці мае нейкія навіны пра справу Эміля Чэчкі намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі. Можа, цела польскага салдата аддалі для пахавання сваякам альбо вядомыя вынікі экспертызы?

«Нічога не ведаю, — адказаў дыпламат. — Звяртайцеся да беларускіх улад, бо ён памёр у Беларусі. У мяне няма ніякай інфармацыі на гэты конт».

Вядома, што Эмілем Чэчкам апекаваўся дырэктар цэнтра «Сістэмная праваабарона». Ён першы забіў трывогу, калі Чэчка не з’явіўся ў офісе на працы. Белякоў пайшоў у кватэру, дзе жыў Чэчка, і знайшоў яго ўжо нежывым. «Я выклікаў міліцыю, — распавядаў Дзмітрый Белякоў журналістам. — Следчыя вызначаюць абставіны смерці».

Дзмітрый Белякоў не выключаў і гвалтоўны характар смерці паляка: «Эміль Чэчка з’яўляецца сведкам па ключавых справах у Польшчы, на яго адрас паступалі пагрозы».

— Наколькі мне вядома, пахавання не было, следства ідзе, — адказаў «Народнай Волі» Белякоў. — Яшчэ вядуцца следчыя мерапрыемствы. Думаю, мне б паведамілі наконт пахавання. Мы вырашалі б пытанні і з амбасадай, і з ягонай маці. Мяркую, што следчыя органы звязваліся з пасольствам і ягонай маці.

Дзе і калі Чэчку будуць хаваць, Белякоў не ведае.

— Думаю, будзем вырашаць гэтае пытанне з пасольствам. Мяркую, што яго тут крэміруюць і прах перададуць праз амбасаду на радзіму, калі ў нас атрымаецца знайсці агульную мову з польскім пасольствам.

 Польскага дэзерціра Эміля Чэчку прызналі вінаватым у здзеках з маці

«На захадзе я расстрэльваў групы мігрантаў у колькасці прыкладна дваццаці чалавек штодня». Чаму Эміль Чэчка дагэтуль на свабодзе і нават дае прэс-канферэнцыі?

Клас
1
Панылы сорам
45
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?