Мінсельгас Расіі шукае шляхі для бесперабойных паставак тавараў з Еўропы. Міністэрства ўжо зрабіла запыт вытворцам, каб сабраць спіс патрэбнай наменклатуры.
Цяпер расійскія кампаніі вымушаныя перагружаць тавары з Еўропы на беларускай мяжы, сказалі «Известиям» у асацыяцыі «Руспрадсаюз». Машыны чакаюць сваёй чаргі на перагруз па некалькі дзён, у выніку хутасць транспарціроўкі павялічыцца, дадалі ў арганізацыі.
Расійскія кампаніі хочуць, каб фуры з Еўропы ехалі да месца прызначэння ў Расіі без прыпынку і перавалкі грузу: гэта абцяжарвае дастаўку прадуктаў, якія хутка псуюцца, бо ўмовы захоўвання не дазваляюць везці іх з прыпынкамі для перагрузкі.
Пры гэтым расійскія перавозчыкі лабіруюць ва ўрадзе меры ў дачыненні да еўрапейскіх фур, аналагічныя ўведзеным беларускімі ўладамі.