«Увесь прагрэс, якога я дасягнуў за апошнія два месяцы» — «Меркурый у рэтраградзе». Фота: milleworld.com

Рэтраградным Меркурыем называюць такое знаходжанне гэтай планеты на небе, калі яна нібыта рухаецца назад, доўжыцца такі перыяд некалькі тыдняў. Але ж адваротны рух Меркурыя — толькі ілюзія, звязаная з тым, што на адным з этапаў арбіта планеты праходзіць блізка каля зямной. Тым не менш, аматары астралогіі звычайна ўлічваюць гэты феномен у планаванні сваіх спраў.

У гэтым годзе ім будзе складаней, чым звычайна, бо нас чакае ажно чатыры «рэтраграды» замест звычайных трох.

Бліжэйшы з іх адбудзецца недзе паміж 10 мая і 2 чэрвеня, піша Wall Street Journal.

Рэтраградны Меркурый часта выкарыстоўваюць як апраўданне для тых сітуацый, у якіх усё што можна пайшло не так.

Падобная гісторыя здарылася з жыхаркай Таронта Амандай Кацопулас, якая цікавіцца астралогіяй і знаходзіць такія сувязі. У лютым гэтага года, калі Меркурый быў у рэтраградзе, яна папярэджвала сваячку, што гэта не найлепшы час, каб ехаць да родных у Фларыду, але тая не хацела слухаць Аманду. Вынік — затрымка рэйса на пяць гадзін.

Яшчэ адна гісторыя: Джулія Лэм, адміністратарка гатэля ў Каліфорніі, распавядае, што адкладзе да канца перыяду рэтраграднага Меркурыя складаную размову з босам. Жанчына збіраецца прасіць яго пра павышэнне і стараецца падабраць для размовы як мага лепшы час.

Але ж не заўсёды пазбяганне перыяду рэтраграду аказваецца паспяховым. Жыхар амерыканскага Балтымора спадар Макманус пачаў у студзені разам з партнёрам шукаць новы дом, але ж з гэтага нічога не выходзіла. Макманус западозрыў, што справа ў рэтраградным Меркурыі, які тады якраз набліжаўся, і вырашыў часова прыпыніць пошукі.

Пасля таго, як у лютым рэтраград скончыўся, Макманус з партнёрам вярнуліся да пошукаў. Але ж і цяпер у амерыканцаў нічога не атрымліваецца, і яны вельмі спадзяваюцца не трапіць ужо пад наступны рэтраград, які пачнецца ў маі.

Вядома, што не ўсе ставяцца да Меркурыя ў рэтраградзе сур’ёзна. Шмат для каго гэтая гісторыя — добрая падстава пажартаваць і «скінуць» на Меркурый адказнасць за ўласныя правалы. Прапануем вам невялічкую падборку адпаведных жартаў з сеціва:

«Прабачце за ўсё, што я сказаў, пакуль Меркурый быў у рэтраградзе»

«Вітаю, Меркурый. Гэта я. Можна не цяпер?»

«Яны: як ты перажываеш гэты рэтраград? Я: …»

«Я: «Ха! Рэтраградны Меркурый зусім на мяне не ўплывае!» Таксама я: (смяецца), (плача)»

«Вы можаце ўжо выходзіць, рэтраградны Меркурый скончыўся!»

«Як ты перажываеш гэты рэтраград?» — «Проста цудоўна, а што?»

«Таксічныя людзі і твой былы падчас рэтраграднага Меркурыя».

«Як я прачнуўся сёння раніцай, ведаючы, што рэтраградны Меркурый скончыўся».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

«Прыйшла з пытаннем, ці буду я сядзець у турме». Беларускі расказалі пра свае паходы да варажбітак і астралогаў

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру