Аналена Бербак

Аналена Бербак

На другі дзень свайго турнэ па краінах Балтыі Бербак адрэагавала на крытыку саюзнікаў і камэнтатараў з нагоды прамаруджвання Германіі з пастаўкамі зброі ва Украіну.

«Для нас няма табу ў дачыненні да бранятэхнікі і іншай зброі, якая неабходная Украіне», — сказала кіраўніца нямецкага МЗС на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з міністаркай замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Ліймэтс.

Аднак Бербак заявіла, што прыярытэтная задача — хуткая перадача Украіне старога савецкага ўзбраення, якое вайскоўцы маглі б выкарыстоўваць без дадатковай падрыхтоўкі, а для гэтага неабходна папоўніць запасы саюзных краін, у якіх ёсць такое ўзбраенне, сучаснай нямецкай зброяй.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці будуць накіраваныя ва Украіну нямецкія танкі «Леапард»,

Бербак сказала, што ўкраінскім войскам патрабуецца навучанне для выкарыстання сучаснага заходняга абсталявання, але Берлін гатовы аплаціць гэтае навучанне.

Гэтыя заявы зробленыя на фоне непрыемнай сітуацыі, у якую днямі патрапіў федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц. Паводле інфармацыі выдання «Шпігель», лідары апазіцыйнага блока партый Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХДС/ХСС) на наступным тыдні маюць намер унесці ў бундэстаг праект рэзалюцыі аб пастаўках цяжкага ўзбраення Украіне, калі гэтага не зробіць Шольц.

Прытым Шольца крытыкуе не толькі апазіцыя, так і ўдзельнікі праўрадавай кааліцыі. Бо прайшла інфармацыя, што ён нібыта асабіста выкрасліў са спісаў нямецкага ўзбраення, якое планавалася перадаваць Украіне, усё, што належыць да цяжкай зброі. 

Чытайце таксама:

Аналена Бербак: Германія адмовіцца ад расійскай нафты да канца гэтага года

У Германіі ўзгаднілі пастаўку цяжкіх узбраенняў Украіне

Міністр замежных спраў Германіі: Украіне трэба пастаўляць цяжкую зброю, гэта больш чым відавочна

Германія можа паставіць Украіне 50 танкаў Leopard

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0