У Брагінскім раёне пацверджаная прамысловая нафтаноснасць адкладаў на Усходне-Амелькаўшчынскай структуры. Папярэдняя ацэнка рэсурснай базы тут — 500 тыс. тон нафты.

На Бескапыльноўскім радовішчы ў Хойніцкім раёне спецыялісты «Беларуснафты» адкрылі 3 новыя высокапрадуктыўныя залежы. Іх патэнцыял — прыкладна 800 тыс. тонаў нафты, а ў цэлым па радовішчы — больш за 3 млн тонаў.

Запасы на Паўночна-Бярэзінскім радовішчы ў Жлобінскім раёне ацэньваюцца ў 900 тыс. тонаў нафты. Рэсурсны патэнцыял ўчастка можа складаць больш за 3 млн тонаў.

«У цэлым сёлета адкрыцці нашай кампаніі звязаныя з чатырма раёнамі — Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім. Сумарна сёлета за кошт геолага-разведачных работ прырасцілі больш за 6 млн тонаў запасаў нафты», — адзначыў намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па геалогіі Пётр Паўжык.

Па стане на 2021 год прадпрыемства «Беларуснафта» вяло здабычу нафты і газу на 64 радовішчах у Беларусі. З 2013 года штогадовы аб'ём здабычы трымаўся на ўзроўні ў 1 млн 645 тысяч тон, а з 2017 года пачаўся невялікі штогадовы рост гэтых аб'ёмаў.

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
19
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
1