Сяргей Хаменка. Фота БелТА

Сяргей Хаменка. Фота БелТА

У Беларусі са жніўня 2020 года каля 50 адвакатаў страцілі ліцэнзіі. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» распавёў міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.

Па словах кіраўніка Мінюста, адвакаты былі пазбаўленыя ліцэнзій за парушэнне крымінальнага альбо адміністрацыйнага заканадаўства. Дзеянні кваліфікацыйнай камісіі, на думку Хаменкі, «адпавядалі закону».

— Адвакат — гэта ўдзельнік судовага працэсу, адзін з асноўных. Ці мае адвакат права на асабістую небездакорнасць? Напэўна, правільны адказ: «Не!».

Хаменка прывёў прыклад: «Адвакат удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Якое рашэнне павінен прыняць міністр?». Такі чалавек не можа быць адвакатам, упэўнены Хаменка.

Гэта непраўдзівае сцвярджэнне. Насамрэч, ва ўсіх выпадках, якія сталі здабыткам галоснасці, адвакаты, які былі пазбаўлення ліцэнзій, звязаныя з тым, што яны не прайшлі пераатэстацыю.

— Калі пакаюцца, возьмеце назад? — пацікавіўся журналіст дзяржаўнага тэлебачання.

— Рашэнне прымае Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, а для гэтага неабходна праявіць сябе сапраўдным грамадзянінам, зразумець і ліквідаваць праблемы, якія былі, а далей у адпаведнасці з Законам аб адвакатуры — ёсць шлях, па якім можна вярнуцца назад, — адказаў Хаменка.

Мяркуецца, што насамрэч указанні наконт таго, каго трэба пазбавіць адвакацкай ліцэнзіі, калегіям адвакатаў даюць сілавыя структуры, як і пры звальненнях людзей за палітычныя погляды з іншых устаноў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча, каб адвакаты былі «дзяржаўнымі людзьмі», а на «прыдуманую» свабоду забыліся

Не прайшла пераатэстацыі адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12