Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і агучыла наступныя прыгаворы: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна» 

Канчатковае пакаранне прызначанае шляхам частковага складання прыгавораў паводле двух артыкулаў. Паводле ч. 1 арт. 342 Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю прызначана па 2,5 года пазбаўлення волі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 2 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Паводле ч. 3 арт. 361-1 кожнаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады.

Іск «Мінсктранса» будзе вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Нагадаем, суд над палітзняволенымі распачаўся 29 сакавіка, аднак праз 20 хвілін пасля пачатку працэса пасяджэнне зрабілі закрытым па хадайніцтве пракурора Аляксандра Рамановіча.

Стала вядома таксама апошняе слова Яўгена Рубашкі:

«…Хтосьці выбірае ўпісаць свае імёны ў гісторыю палітычных рэпрэсій. І калі камусьці датычнаму да іх будзе ікацца, то ведайце, што вашыя імёны ўспамінаюць палітвязні, якія сядзяць, а з імі іх родныя і блізкія, а з імі — і ўся краіна.

І апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!»

Чытайце таксама:

ІТ-спецыяліст, геадэзіст і два поўныя цёзкі: у Мінску судзяць актывістаў анархісцкага руху

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6