Дэпутату Дзярждумы ад КПРФ Валерыю Рашкіну далі тры гады пазбаўлення волі ўмоўна па справе аб незаконным паляванні.

Напярэдадні пракуратура патрабавала дэпутату тры з паловай гады ўмоўна.

Сам Рашкін заяўляў, што гатовы пакрыць шкоду, прычыненую паляўнічай гаспадарцы, і прасіў суд прызначыць яму штраф.

Суд разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Улады тлумачылі гэта каранавіруснымі абмежаваннямі.

У ноч на 29 кастрычніка 2021 года Рашкін разам са знаёмымі упаляваў лася ў Саратаўскай вобласці, аднак дазволу на паляванне ў мужчын не было. Забіўшы жывёлу, яны схавалі зброю, разабралі тушу і паклалі ў багажнік. Здабычу выявілі супрацоўнікі Камітэта паляўнічай гаспадаркі рэгіёна, калі спынілі машыну дэпутата.

Справа атрымала значны розгалас у прэсе.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0