Кантроль над Данбасам дазволіць стварыць сухапутны калідор у Крым і ўздзейнічаць на жыццёва важныя аб'екты УСУ, адзначыў ён.
Кантроль над поўднем Украіны дасць арміі Расіі выхад у Прыднястроўе, дзе «адзначаюцца факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва», заявіў расійскі генерал.
Гэты аргумент гучыць дзіўна з улікам таго, што самаабвешчанае Прыднястроўе і так знаходзіцца пад поўным фактычным кантролем Расіі, і рускай мове там нічога пагражаць не можа.
Сітуацыю ў непрызнанай рэспубліцы кантралюе расійская 14-я армія, а кіраўніцтва так званай «рэспублікі» цалкам лаяльнае да Расіі.
Імаверна, расійскія вайскоўцы такімі заявамі пагражаюць Малдове.