Аднак аргкамітэт змяніў сваё рашэнне і не будзе ўручаць ёй узнагароду. Пра гэта паведаміў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.

Прэмію атрымаюць толькі Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская.

Узнагароду уручыць старшыня фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце.

Марына Аўсяннікава стала сусветна вядомай пасля акцыі, якую правяла ў жывым эфіры «Першага канала». Падчас навіннага выпуску з Кацярынай Андрэевай яна ўстала за вядучай з плакатам з тэкстам: «Спыніце вайну, не верце прапагандзе, вам тут хлусяць». Пасля звальнення Аўсяннікаву ўзялі ў выданне Die Welt.

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5