Кіраўнік урада заявіў, што рашэнні аб імпартазамяшчэнні былі прынятыя даўно, але ўвядзенне санкцый паскорыла працэс.

«Такой прадукцыі планавалася выпусціць на 25 млрд даляраў унутры краіны. Вядома, мы цяпер паскараемся, дзейнічаем хутчэй. Дадамо яшчэ каля 2 млрд да гэтай сумы. У нас цяпер 27 новых праектаў, якія ўнесеныя ў Банк развіцця для дадатковага фінансавання», — заявіў Галоўчанка.

Ён чакае, што імпартазамяшчэннем зацікавяцца малыя і сярэднія прадпрыемствы прыватнага сектара і прапануе ім скарыстацца крэдытамі Банка развіцця з «эксклюзіўнай стаўкай».

«Мы разумеем, што гэта патрабуе пэўных укладанняў, нейкіх намаганняў. У сувязі з гэтым урад спецыяльна для падтрымкі тых прадпрымальнікаў, якія хочуць ісці ў імпартазамяшчэнне, якія хочуць развіваць вытворчую дзейнасць, прадугледзелі пачатковую праграму, якая стартавала з лютага гэтага года.

Банк развіцця гатовы даваць як агент урада крэдыт для рэалізацыі такіх праектаў з максімальнай сумай да 2,5 млн рублёў і пад вельмі выгадную стаўку. Скажам так, пад эксклюзіўную стаўку, якая цяпер складваецца фактычна ніжэйшай за ўзровень інфляцыі», — расказаў Галоўчанка.

Паводле яго словаў, цяпер ёсць 16 прэтэндэнтаў на атрыманне крэдытаў, але банк мае рэсурсы для значна большай колькасці праектаў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру