Фота ілюстрацыйнае

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

Ад таго часу згаданыя алкагольныя напоі «могуць быць прамаркіраваныя беларускімі акцызнымі маркамі толькі на складах часовага захоўвання або мытных складах, пералік якіх вызначаны Дзяржаўным мытным камітэтам».

Яшчэ адзін варыянт маркіроўкі — «на тэрыторыі дзяржаў, якія не прымяняюць недружалюбныя меры да нашай краіны».

Забарона не распаўсюджваецца на акцызныя маркі, выдадзеныя да ўступлення пастановы ў сілу.

У спіс «недружалюбных краін», вызначаных урадам 6 красавіка — дзяржавы ЕС, Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Швейцарыя і іншыя дэмакратычныя дзяржавы.

Чытайце таксама:

Вызначаны спіс краін, якія ажыццяўляюць «недружалюбныя дзеянні» ў дачыненні да Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру