«На год нам прадастаўлена адтэрміноўка па плацяжах — нават не на каляндарны год, а больш. І больш за адзін мільярд даляраў плацяжоў, якія нам трэба было ажыццяўляць, мы цяпер не ажыццяўляем», — сказаў Селівёрстаў.

«Гэта нестандартны ход. Таму што стандартна — гэта рэфінансаванне. Цяпер стаўкі дастаткова высокія, таму мы дамовіліся пра такую схему. …Па сутнасці гэта рэфінансаванне, проста за гэты перыяд таксама налічваюцца працэнты за карыстанне рэсурсамі, і па сутнасці гэта тое ж самае рэфінансаванне. Там добрыя стаўкі, добрыя тэрміны, таму цалкам камфортна», — дадаў ён.

У сакавіку міністр казаў, што Расія адтэрмінавала Беларусі пагашэнне абавязацельстваў па дзяржкрэдытах на 5-6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0