«Задачы, каб заработная плата не падала з улікам інфляцыі, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і ўрадам. Першыя крокі былі зробленыя. З сакавіка была павялічаная зарплата, красавік, май, гэта значыць такія паэтапныя крокі былі прынятыя», — расказаў Юрый Селівёрстаў у эфіры «Беларусь-1».

Міністр пракаментаваў пытанне, як можна падняць заробак і пенсіі. «Ён звязаны з напаўняльнасцю бюджэту, і тут трэба лічыць. Пакуль заўчасна гаварыць аб канкрэтных сумах, але тое, што такія задачы стаяць і мы будзем гэта пралічваць, і выйдзем на адпаведныя рашэнні недзе да жніўня — верасня, то гэта так. І па вялікім рахунку мы ж і планавалі, што будзе рост пэўнай зарплаты ў бюджэце. Гэта плануецца кожны год», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?