Аўтары праекта герба і сцяга — Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхар.
Сімволіка Камянецкага раёна ў найбліжэйшы час будзе накіраваная ў Геральдычную раду для абавязковай геральдычнай экспертызы.
Днямі кнігу Віктара Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна.
Гэта кніга — гэта ілюстраванае выданне пра вайсковую сімволіку розных часоў на беларускіх землях.
Віктар Ляхар доўгі час уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры прэзідэнце Беларусі, распрацаваў сімволіку дзясяткаў беларускіх раёнаў і намаляваў эмблемы амаль усім сілавым ведамствам, у тым ліку АМАПу і ГУБАЗіКу.





