На 1 красавіка ўкраінскі бізнэсмен паабяцаў аддаць сваю машыну таму, хто патопіць крэйсер «Масква». І стрымаў абяцанку
Прэзідэнт Асацыяцыі міжнародных экспедытараў Украіны Віктар Берасценка перадаў байцам Узброеных сіл Украіны свой Dodge Challenger. Раней, 1 красавіка, ён выклаў фота аўтамабіля і напісаў, што аддасць сваю машыну мары таму, хто знішчыць флагман Чарнаморскага флоту РФ — крэйсер «Масква».
Паведамленне не было першакрасавіцкім жартам, і 22 красавіка, вайскоўцы атрымалі сваю ўзнагароду.
«Вось такія звычайныя хлопцы, нашыя абаронцы, якія адправілі пракляты карабель для стварэння новага дома чарнаморскай флоры і фауне. Як і абяцаў, аддаў сваё аўто», — пракаментаваў Берасценка працэс перадачы.
Ён адзначыў, што па полі на гэтай машыне праехаць наўрад ці атрмаецца, але з падтрымкай маральнага духу і імкнення да перамогі яна дасць рады.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ