Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Вайна
Фота 7 з 9

Фота: Армія-Інформ.

08.07.2022 / 09:35
Бел / Łac / Рус

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце 4

Украінцы не проста сарвалі бліцкрыг «другой па сіле арміі свету», яны яе спынілі. Ключавая асоба новай генерацыі ўкраінскіх вайскоўцаў — генерал Валер Залужны. Гэта першы ўкраінскі галоўнакамандуючы, які не служыў у савецкай арміі. Хто гэты генерал, які зрабіў з саўковага войска сучаснае?

Валер Залужны разам з міністрам абароны Украіны Рэзнікавым, фота: фэйсбук Залужнага.

Валер Залужны разам з міністрам абароны Украіны Рэзнікавым, фота: фэйсбук Залужнага.

Ніхто ў Еўропе не мае цяпер такога досведу ўпраўлення войскамі падчас рэальнай вайны, як Валер Залужны.

Залужны гартаваўся ў рэальных баях на ўсходзе Украіны з 2014 года, а шліфаваў свой прафесіяналізм не па савецкіх метадычках, а падчас вучэнняў з НАТА на найлепшых еўрапейскіх і амерыканскіх палігонах. Фактычна, ва Украіне з’явілася зусім новая армія, якая не мае пераемнасці з савецкай, а працуе па заходніх стандартах.

У адрозненне ад беларускай ці расійскай, украінцы збудавалі дэцэнтралізаваную армію з сеткавай, неіерархічнай структурай кіравання.

Украінцы вучылі камандзіраў невялікіх падраздзяленняў думаць самастойна, дзейнічаць гнутка і адмовіліся ад савецкіх мадэляў кіравання зверху.

Гэтая вайна паказала, наколькі індывідуальная ініцыятыва на перадавой і ў тыле дае перавагу, наколькі ўкраінскія афіцэры здольныя мысліць і дзейнічаць самастойна. Акрамя таго, украінцы выдатна праявілі сябе ў новых спосабах вядзення бою з выкарыстаннем беспілотнікаў для знішчэння лагістычных калон і дыстанцыйнага карэктавання агню.

У лютым 2022-га ўкраінцы выбралі не простую тактыку. Яны не сталі трымаць рубяжы краіны «любым коштам», а дазволілі расійскім калонам зайсці ўглыб. І пра гэтым абшчыпвалі расійскага арла з бакоў і адсякалі шляхі яго забеспячэння. Некаторыя параўноўвалі такую тактыку з кутузаўскай.

Камандуючы расійскай арміяй у расійска-французскай вайне 1812 года таксама ўхіляўся ад генеральнай бітвы, але завабіў Напалеона ўглыб краіны, дзе французы, расцягнуўшы сваю лагістыку, страцілі баяздольнасць.

Тое самае здарылася з расіянамі. Спачатку ўкраінцы разбілі ўшчэнт асобныя калоны захопнікаў пад Харкавам, Адэсай і Мікалаевам. Вораг страціў тактычную ініцыятыву, знізіў тэмп прасоўвання і вымушаны быў адмовіцца ад захопу Кіева і Харкава. Пасля месяца баёў, у якіх расіяне неслі страты ўтрая вышэйшыя за ўкраінскія, расійская армія адступіла з-пад Кіева і з усёй поўначы Украіны. Тым часам лінія абароны на Данбасе ўтрымалася ўздоўж вялікіх гарадоў. Усе гэтыя поспехі былі як вынікам мадэрнізацыі войскаў, так і пацверджаннем правільнасці тактыкі, выбранай генералам Залужным.

Залужнага называюць і ўкраінскім Манэргеймам — так фінскі генерал узначальваў паспяховую абарону Фінляндыі ад Савецкага Саюза ў 1939—1940-м.

Валер Залужны на перадавой. Фота: Армія-Інформ.

Валер Залужны на перадавой. Фота: Армія-Інформ.

«Мы хочам адысці ад карт — ад напісання баявых загадаў узору 1943 года», — казаў Залужны ў інтэрв’ю пра адыход ад саўковага мыслення.

Менавіта пры Залужным украінцы пачалі актыўна выкарыстоўваць процітанкавыя комплексы і беспілотнікі «Байрактар» у войску.

«Выдатны, высокадакладны сродак, які мы вучыліся спалучаць з нашымі найноўшымі сістэмамі, якія па некаторых паказчыках перавышаюць магчымасці «Джавелінаў», — казаў Залужны.

І Залужны — гэта толькі вяршыня ўкраінскага айсбергу на рускі «Тытанік».

Такіх «Залужных» — сотні па ўсёй Украіне, тут карэктней гаварыць не пра канкрэтнага генерала, а пра новае пакаленне ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Савок» адпадае — хоча хтосьці гэтага або не, — казаў Залужны.

— Да нас прыходзяць маладыя людзі, выпускнікі вайсковых акадэмій. Вельмі цікава за імі назіраць — як чалавек, які нядаўна сядзеў за партай, трапляе адразу на фронт. За год яны становяцца камандзірамі рот. Кожны, акрамя тэхнікі і ста чалавек асабовага складу, атрымлівае паласу, якую ён з імі абараняе.

Гэта зусім іншыя людзі. Не такія, як мы, калі былі лейтэнантамі. Гэта новыя парасткі, якія за пяць гадоў зусім зменяць войска. Амаль усе добра ведаюць замежную мову, выдатна працуюць з гаджэтамі, начытаныя. Вярнуцца ў войска 2013-га нам проста не дасць нават грамадства», — казаў Залужны.

Які кантраст з Беларуссю, дзе веданне замежных моў кідае на афіцэра цень падазрэння і робіць яго аб'ектам сачэння контрразведкі.

Фота: Укрінформ.

Фота: Укрінформ.

Дзякуючы гэтаму новаму пакаленню вайскоўцаў, сучаснаму спосабу вядзення вайны і заходнім разведвальным даным і сталі магчымымі ваенныя поспехі ўкраінцаў. 

І гэта абсалютна фенаменальны поспех, асабліва калі ўлічваць, што краіны Захаду перад пачаткам вайны чакалі, што расіяне знішчаць украінскую армію за некалькі дзён. Але ўсё пайшло не па расійскім сцэнары.

Залужны ў дзяцінстве. Фота: фэйсбук Залужнага.

Залужны ў дзяцінстве. Фота: фэйсбук Залужнага.

Валер Залужны, здаецца, зусім не імкнуўся да публічнасці, славы і палітыкі. Прынамсі, да нядаўняга часу.

Нарадзіўся ён у сям’і вайскоўца у Наваградзе-Валынскім на Жытоміршчыне. З дзяцінства марыў пра армію.

Вось так выглядаў будучы генерал у пачатку сваёй вайсковай кар'еры. Фота: фэйсбук Залужнага.

Вось так выглядаў будучы генерал у пачатку сваёй вайсковай кар'еры. Фота: фэйсбук Залужнага.

Вучыўся ў Адэскім інстытуце сухапутных войскаў, які скончыў на «выдатна».

Потым пачалася ягоная армейская кар'ера: спачатку камандзір узвода, затым камандзір навучальнага ўзвода, пасля камандзір баявога ўзвода, далей камандзір вучэбнай роты, камандзір роты курсантаў, і ўрэшце — камандзір батальёна.

У 2005-м Залужны становіцца студэнтам Нацыянальнай акадэміі абароны Украіны, заканчвае яе таксама на «выдатна», а затым займае пасаду намесніка камандзіра 24 асобнай механізаванай брыгады ў Явараве на Львоўшчыне. У 2009-м годзе становіцца камандзірам 51-й брыгады.

У 2014 годзе, калі пачалася расійска-ўкраінская вайна, Залужнага адправілі на ўсход, дзе ён камандаваў брыгадай, якая ў жніўні 2014 года была разгорнутая каля Дэбальцава. 

У 2017 годзе Залужнаму далі званне генерал-маёра, хаця ён і працягваў заставацца на перадавой. Яго прызначылі начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Захад».

А ўжо праз год, у 2018 годзе, Залужны становіцца начальнікам Аб'яднанага аператыўнага штаба УСУ — першым намеснікам камандуючага Аб'яднаных сіл.

У 2019 годзе Залужнага прызначылі старшынёй аператыўнага камандавання «Поўнач», якое дыслакуецца ў Чарнігаве. У гэтым горадзе, дарэчы, нарадзілася яго маці, і там ён правёў шмат часу ў дзяцінстве. 

Залужны, знаходзячыся на перадавой, увесь час павышаў свае прафесійныя навыкі. У 2020 годзе, ужо будучы генерал-маёрам, ён скончыў магістратуру Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Фота: Укрінформ.

Фота: Укрінформ.

Залужнага прызначылі галоўнакамандуючым у ліпені 2021 года, на фоне маштабнай перабудовы ўкраінскіх войскаў і рэформы ваеннага камандавання, каб аддзяліць палітыку ад войска. Яго прызначэнне станоўча ўспрынялі ва ўсіх палітычных лагерах — рэдкасць для шумнага ўкраінскага палітыкуму. Залужнага ўжо тады паважалі за адкрытасць, баявы досвед і павагу да звычайных байцоў.

Залужны тады коратка ахарактарызаваў сваю ролю. «Цяпер я як галоўнакамандуючы УСУ адказваю за боегатоўнасць, падрыхтоўку і выкарыстанне УСУ», — казаў ён.

Фота: Армія-Інформ.

Фота: Армія-Інформ.

У пачатку 2022 года, калі кіраўніцтва Украіны ўжо, імаверна, ведала, што вайна непазбежная, Залужны казаў: 

«У нашых партнёраў па НАТА было адзінае пытанне — ці падзяляю я з імі тую занепакоенасць, што ёсць у іх. Я адказаў, што быў занепакоены калісьці, але толькі аднойчы, у 2014 годзе, калі ўпершыню атрымаў на складзе аўтамат, бронекамізэльку і з'ехаў на вайну. Тады была занепакоенасць, а пасля — гэта ўжо было выкананне сваёй працы», — сказаў Залужны.

З пачатку шырокамаштабнага расейскага ўварвання ў канцы лютага Залужны пазбягаў інтэрв'ю і амаль не з'яўляўся ў публічнай прасторы, час ад часу публікуючы допісы на сваёй старонцы ў Facebook: кароткія аператыўныя навіны альбо матывуючыя допісы з падзякам вайскоўцам і народу.

Поспехі ўкраінскай арміі на фронце і высокі прафесіяналізм Залужнага адзначыў Зяленскі: у пачатку сакавіка ён прысвоіў яму званне генерала арміі.

Залужны і палітычнае кіраўніцтва Украіны. Фота: president.gov.ua.

Залужны і палітычнае кіраўніцтва Украіны. Фота: president.gov.ua.

Ці мае Залужны палітычную будучыню? Магчыма, так. Украінцы высока ацанілі ягоную ролю ў абароне незалежнасці краіны. 

Паводле звестак «Украінскай праўды», закрытае сацдаследаванне паказала, што галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі стаў бы безумоўным лідарам прэзідэнцкай гонкі, калі б выбары адбываліся сёння.

Але сёння Залужны проста просіць палітыкаў, асабліва апазіцыйных, не перашкаджаць арміі. 

«Хачу звярнуцца да палітыкаў, якія, знаходзячыся ў тылавых гарадах, расказваюць пра «здраду» і робяць «ацэнкі» аператыўнай абстаноўкі. Сваімі безадказнымі заявамі, накшталт, праціўнік нешта быццам бы без праблем узяў або, што нібыта рыхтуецца здача краіны, вы абражаеце нашых воінаў», — кажа генерал.

«Мы спынілі праціўніка па ўсіх кірунках. Мы нанеслі ім такія страты, якіх яны ніколі не бачылі і не маглі ўявіць. Пра гэта ведаюць усе ўкраінцы. Пра гэта ведае свет. Звяртаюся да вас: не прыніжайце нашых абаронцаў сваімі «экспертнымі ацэнкамі». Гэта ж не вы цяпер на першай лініі абароны. І не вашы дзеці. Кожны павінен займацца сваёй справай. Мы абараняем Украіну. Вы клапаціцеся аб яе развіцці і не перашкаджайце нам», — дадаў ён.

Фота: Укрінформ.

Фота: Укрінформ.

Сёння паміж сабой ваюе не проста расійская і ўкраінская арміі. Ваююць два светапогляды, дзве філасофіі. І традыцыі іерархічнага кіравання, высокай цэнтралізацыі і закрытасці прайграюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Ідэя нейтральнай Украіны ў існых умовах ужо не мае сэнсу». Кісінджэр патлумачыў, чаму змяніў сваю пазіцыю 1
Украінская разведка заявіла аб датычнасці да атакі дронамі ў Курску — па будынку ФСБ і нафтаперапрацоўчым заводзе 2
ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна 9
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
14 3
SHOS / Адказаць
06.07.2022
Новая формация. Умный, образованный. Провал Южного фронта оставлю... Там скорее всего облажалась СБУ. Вспоминаю бел армию. Из 80 БМП завелись 30. Поставили в итоге на марш 50. Заглохли 20 на марше. Автоматы да, стреляли. Но техника... Позорище. Прапорщики, которые дают поджопники салагам. Шакалы, которые вечно бухие либо карьеристы. Молодежь, идущая в армию, идёт за пайку и стабильность. Мрак
22 2
Іван / Адказаць
08.07.2022
Генерал свабоднай нацыі. 
20 4
Старобелорусъ / Адказаць
08.07.2022
Вiдовочно дыктаторскiе режымы прiнцыпово не могуть метi дэцэнтралiзованое армii бо любая неподконтрольность розглядаеть се iмi як погроза самiм собе.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 4 /
Загружаецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова
«Ідэя нейтральнай Украіны ў існых умовах ужо не мае сэнсу». Кісінджэр патлумачыў, чаму змяніў сваю пазіцыю 1
«Сітуацыя страшная». Якая будучыня Кангрэса даследчыкаў Беларусі? 1
У Баранавічах фура не саступіла дарогу матацыклу — загінулі кіроўца і пасажыр байка 2
25 чалавек падалі ў суд на курсы з інстаграмшчыцай. Што з гэтага атрымалася 5
У Мінску аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 12
Усяго патроху
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 23
Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам 9
Разлік на картку і 100% перадаплата. Як махляры прадаюць кветкі праз інстаграм 2
Псіхалогія безадказнасці. Чаму людзі вераць гараскопам і картам Таро 7
Фота / Відэа
У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся 2
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 48
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 12
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 24
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 27
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 12
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Самае лайканае
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Украінскія войскі прарвалі расійскую лінію абароны каля сяла Вярбовае — CNN 1
Па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар 16
Найбольш рэакцый
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 20
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  19
Гарачыя тэмы
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 24
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 27
Чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву — «Ток» з Вадзімам Пракоп’евым 57
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 12
Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд 11
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 42
У Магілёве судзяць двух дактароў па «справе артапедаў». Адзін з іх вучыў сына былога міністра аховы здароўя 3
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 20
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх