Будаўніцтва чацвёртай секцыі жылога комплексу «Мегаполіс» «Тапас» распачаў яшчэ ў 2017 годзе, аднак дом не быў здадзены ў 2020 годзе, як абяцалася. Пасля тэрмін здачы будынка на ўездзе ў Мінск з боку Берасця перасоўваўся яшчэ і яшчэ. Забудоўнік тлумачыў гэта праектнымі, дольшчыкі — фінансавымі праблемамі.
І вось на сайце «Тапаса» з'явілася інфармацыя, што 21 красавіка шматпавярховік здадзены ў эксплуатацыю.
Гэты гмах у Брылевічах займае 20 гектараў і разлічаны на пражыванне 10 тысяч чалавек — больш, чым многія райцэнтры.





