БЕСПРАДМЕТКА
Пасля выбараў 2020 года ў Беларусі пачала імкліва расці колькасць асуджаных як па крымінальных артыкулах, так і за адміністрацыйныя правапарушэнні. Атрымаць суткі ці штраф у краіне стала магчымым з-за самых абсурдных нагод: адзенне бел-чырвона-белага колеру, рэпост з тэлеграм-канала ў прыватнай перапісцы, кветкі ці свечка ў памяць пра забітага. Праз артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях са жніўня 2020-га прайшлі тысячы беларусаў, і гэта лічба працягвае расці.

Калі першапачаткова асуджаныя на суткі ўтрымліваліся ў больш-менш нармальных умовах: з перадачамі, душам і шпацырамі, з матрацамі і бялізнай — як і належыць па законе, — то з 2021-га яны сталі пагаршацца ў ізалятарах па ўсёй краіне. Людзей масава пачалі пазбаўляць перадач і шпацыраў з мыццём, матрацаў і прадметаў асабістай гігіены. Камеры для «палітычных» і «змагароў» (так называюць беларусаў, якія ў большасці выпадкаў трапілі за краты праз праяўленне альтэрнатыўных дзейнаму палітычнаму рэжыму думак, яго крытыку) сталі адмыслова перапаўняцца: там, дзе павінны ўтрымлівацца два чалавекі, сялілі па 15 і больш. Асуджаныя былі вымушаныя спаць на падлозе.

Дадатковым пакараннем для іх зрабілі падсяленне ў камеры бамжоў ці, напрыклад, людзей з моцным абстынентным сіндромам. У выніку з сутак выходзяць не толькі з хваробамі, звязанымі з пераахаладжэннем (цыстыт, бранхіт, фарынгатрахеіт), перанасяленнем камер (запаленне лёгкіх, каранавірус), але і з педыкулёзам. Ва ўмовах адсутнасці рэчаў для штодзённага існавання, прадметаў асабістай гігіены людзі вымушаныя выкручвацца (адсюль і назва «Беспрадметка» — тэатральны тэрмін, звязаны з імправізацыяй). Рэчы, якія мы ў жыцці выкарыстоўваем з адной мэтай, у ізалятарах набываюць зусім іншае прачытанне.

Расказваем гісторыі некалькіх прадметаў з сумнавядомага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (Мінск).

БУТЭЛЬКА
БУТЭЛЬКА
Шматфункцыянальны прадмет, калі яго атрымліваецца працягнуць з сабой у камеру (часам у зняволеных адбіраюць і бутэлькі).

З бутэлькі п'юць ваду з-пад крана (кубкі і іншы посуд пасля прыёмаў ежы ў камеры пакідаць забаронена). З ёй прымаюць «душ»: распрануўшыся, паліваюць цела над «парашай», каб хоць крыху абмыцца. У яе набіраюць гарачую ваду (калі тая маецца) і спяць у абдымках, заціскаюць паміж ног, каб сагрэцца халоднай ноччу на падлозе.

Калі людзей у камеры няшмат і ёсць свабодная прастора, бутэлькі замяняюць гантэлі: з імі можна зрабіць фізічныя практыкаванні і размяцца.

ВЕНІК
ВЕНІК
Часткай веніка зняволеныя мыюць «парашу» ў адсутнасць ёршыкаў. Частку можна разламаць, каб зрабіць з цурубалак адну даўгую палку, якая дазваляла б сітуатыўна прычыняць зламанае акно праз рашотку, каб яно не свіцелася.

Маленькія палачкі могуць выкарыстоўваюцца ў якасці зубачыстак пры недахопе зубных шчотак, каб хоць неяк падтрымліваць гігіену.

МАСКА
МАСКА
Медыцынская маска, якую перш-наперш выкарыстоўваюць па прызначэнні ў пандэмію, робіцца палачкай-выручалачкай ноччу: яе нацягваюць на вочы, каб іх не рэзала святло. Для «палітычных» святло ў камерах не выключаюць ніколі, яно гарыць круглымі суткамі.

Калі маскі робяцца занадта бруднымі для нашэння на твары (і калі ёсць замена), жанчыны мыюць імі посуд, абрываюць з іх гумкі і выкарыстоўваюць тыя для валасоў, каб заплятаць адна адной каласкі. Звычайныя гумкі ў жанчын часта канфіскуюць разам з іншымі асабістымі рэчамі пры першым аглядзе з распрананнем дагала. Гумкі таксама замяняюць шнуркі ў абутку, якія канфіскуюць яшчэ ў аддзяленнях міліцыі.

Медыцынская маска, якую перш-наперш выкарыстоўваюць па прызначэнні ў пандэмію, робіцца палачкай-выручалачкай ноччу: яе нацягваюць на вочы, каб іх не рэзала святло. Для «палітычных» святло ў камерах не выключаюць ніколі, яно гарыць круглымі суткамі.

Калі маскі робяцца занадта бруднымі для нашэння на твары (і калі ёй ёсць замена), жанчыны мыюць імі посуд, абрываюць з іх гумкі і выкарыстоўваюць тыя для валасоў, каб заплятаць адна адной каласкі. Звычайныя гумкі ў жанчын часта канфіскуюць разам з іншымі асабістымі рэчамі пры першым аглядзе з распрананнем дагала. Гумкі таксама замяняюць шнуркі ў абутку, якія канфіскуюць яшчэ ў аддзяленнях міліцыі.

ХЛЕБ
ХЛЕБ
Зняволеным у беларускіх ізалятарах не заўсёды даюць якасную ежу. Той жа хлеб нярэдка могуць прынесці амаль нясвежым, часам – з пахам цвілі. У непрыдатнай для харчавання форме ён не выкідаецца адразу, а выкарыстоўваецца асуджанымі як падушка. Людзям не выдаюць ні матрацы, ні перадачы, і на падлозе, з хлебам пад галавой, спаць мякчэй.

З хлеба, акрамя іншага, асуджаныя могуць ляпіць фігуркі жывёл, гульнявыя косткі, каб неяк бавіць час да адбою: ні кніг, ні газет у камерах таксама няма, а спаць днём забаронена. І «падушкі», і «косткі» трэба пастаянна хаваць: некалькі разоў за дзень у камерах праводзіцца шмон – усе рэчы, што не спадабаюцца супрацоўнікам ізалятара, забіраюцца і выкідваюцца.

ПАКЕТ
ПАКЕТ
Пакеты ад хлеба – універсальная рэч: выкарыстоўваюцца для прыборкі памяшкання, каб, напрыклад, хлорка не раз’ядала рукі ў адсутнасць гумовых пальчатак. Ці ў якасці «касметычак», каб захоўваць ад сукамернікаў скарбы, якія пераходзяць у спадчыну, калі тыя выходзяць на волю. У іх можна скласці зубную шчотку, кавалак мыла, таблеткі.

Таксама пакеты незаменныя, калі камеру прадзімае: імі можна затыкаць вокны, дзіркі ў падлозе. «Абмотваць» трубы ацяплення ці ракавіны, калі тыя даюць цечу.

ПРАКЛАДКІ
ПРАКЛАДКІ
Акрамя звычайнага ўжывання, у крытычнай сітуацыі і пры наяўнасці яны выкарыстоўваюцца, каб дадаткова сагрэць ногі. Жанчыны абклейвалі пракладкамі ногі, нацягвалі наверх шкарпэткі і абутак і з такімі «анучамі» спалі.

Адказ на скаргу на непрымальныя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна. Іншыя дзяржорганы таксама не выявілі парушэнняў у працы ізалятара.

Кантэнт, ідэя
Каця Карпіцкая
© Наша Ніва, 2022