Адзін рэзервуар з 10 тысячамі тон дызельнага паліва гарыць на тэрыторыі АТ «Транснафта-Дружба», а другі, з дызпалівам, на тэрыторыі вайсковай часці 55443.

Паводле звестак МНС, паведамленне аб пажары ў Фокінскім раёне Бранска паступіла а 02.00. На месца выкліку накіравалі пажарна-ратавальныя разлікі па павышаным рангу пажару.

Бранская вобласць — суседняя з Украінай і Беларуссю. Раней украінскія верталёты знішчылі нафтабазу ў Белгарадзе.

Расійскае Мінабароны пры гэтым не раз заяўляла, што ўкраінскія ваенна-паветраныя сілы цалкам знішчаныя. 

Тым часам Расія паслядоўна знішчае ўсе ўкраінскія аб'екты з запасамі паліва. Учора сем расійскіх ракет ударылі па нафтаперапрацоўчым заводзе і цеплаэлектрастанцыі ў цэнтральнаўкраінскім горадзе Крэменчуг.

Клас
72
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру