Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін абвясцілі аб выдзяленні $713 млн на вайсковыя патрэбы Украіне і яшчэ 15 краінам.
У той жа час Расія накіравала ЗША ноту з патрабаваннем спыніць пастаўкі зброі ва Украіну.






Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін прыбылі ў Кіеў. Яны правялі сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.