Усяго ў войска плануецца накіраваць каля 10000 чалавек, каля 200 чалавек пройдуць службу ў рэзерве.
Выкліку ў прызыўныя камісіі вясной бягучага года падлягаюць каля 43000 маладых людзей.
У цяперашні час праводзіцца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Раённымі прызыўнымі камісіямі ў дачыненні да грамадзян ужо прынята больш за 23 тысячы рашэнняў.
Прадастаўлена больш за 13 тысяч адтэрміновак, большую частку з якіх — каля 87%, складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі.
Распачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі працягнецца па 16 мая 2022 года.
Вайсковая прысяга пройдзе 21 мая 2022 года.





