«Царква перадусім павінна даваць духоўную ацэнку падзеям і дапамагаць кожнаму асобнаму чалавеку паглядзець правільна на сваё месца ў свеце, на свае паводзіны.

Лічачы, што святару не трэба ні ў якім вобразе ўмешвацца ў разыходжанні на палітычнай глебе, царква павінна выказваць сваё меркаванне з духоўнага пункту гледжання на тыя пытанні, якія ўзнікаюць.

Але выказваць гэта трэба вельмі ўзважана, удумліва, з усёй адказнасцю і з усведамленнем таго, што за кожнае слова мы, людзі, даём адказ перад Богам», — мяркуке мітрапаліт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?