Пра гэта напісала дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай Яўгенія.

Паведамляецца, што Данілавай прысудзілі год і чатыры месяцы калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».) Улічваючы тэрмін, праведзены ў СІЗА, Дар'ю адпусцілі ў зале суда.

Гэта першы прысуд па «справе TUT.ВY».

Дар'я Данілава была за кратамі больш за 11 месяцаў. Яе арыштавалі 18 мая 2021 года па «справе Тутбая».

Усяго па гэтай справе былі затрыманыя ў маі 2021 года 15 чалавек. У сакавіку былі выпушчаныя з СІЗА рэдактарка партала Вольга Лойка, Аляксандр Дайнека — намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях, Андрэй Аўдзееў — менеджар Publisher Box.

У СІЗА застаюцца 4 тутбаеўцы: галоўны рэдактар Марына Золатава, генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, журналістка Алена Талкачова, галоўны інжынер Ала Лапатка.

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
11