Мужчына працуе дальнабойшчыкам ў Польшчы. Пасля чарговага рэйсу ён вярнуўся дадому, выпіў і пачаў сварыцца з жонкай, бо думаў, што яна яму здраджвае. Пасля сварка перарасла ў рукапрыкладства. Жанчыне ўдалося патэлефанаваць свякрыві і папрасіць аб дапамозе. Тая выклікала міліцыю і паспрабавала беспаспяхова пераканаць сына па тэлефоне, піша «Вячэрні Брэст».

Неўзабаве на месца здарэння прыехаў участковы. Дзверы былі адчыненыя, але міліцыянт убачыў у акне гаспадара дома. Ён папрасіў упусціць яго, каб пераканацца, што жонцы і дзецям нічога не пагражае. Мужчына не проста адмовіўся, але і пачаў пагражаць участковаму.

Калі да дома прыбыло падмацаванне, мужчына ўзяў нож, падняўся на другі паверх да жонкі і дзяцей, падвёў жанчыну да акна, прыставіўшы нож да яе горла. Ён даў зразумець, што прычыніць ёй шкоду, калі міліцыянты паспрабуюць прайсці ў дом. Праваахоўнікі супакойвалі мужчыну. Праз некалькі хвілін Павел зноў з'явіўся ля акна — на гэты раз дэманстратыўна піў віно з пляшкі. Ён працягваў сцвярджаць, што стане адстрэльвацца, як толькі хто-небудзь паспрабуе прабрацца ў дом. Раней жонка здолела паведаміць сілавікам, што агнястрэльнай зброі ў доме няма.

АМАП здолеў пранікнуць у дом з дапамогай дзяцей — тыя адчынілі акно на другім паверсе. Пакуль участковы адцягваў мужчыну размовай, хулігана затрымалі. Ужо потым, тлумачачы свае дзеянні, Павел прасіў прабачэння за неабдуманыя словы і ўчынкі, абяцаў, што падобнае больш не паўторыцца.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту. Жонка не стала заяўляць на яго, але з'ехала разам з дзецьмі да бацькоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру