Таццяна Рунец. Фота «Мінск-навіны»

У Беларусі на ўзроўні ўрада рыхтуюць дакумент для абароны айчынных прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый. Пра гэта на пасяджэнні «Дэпутацкага клуба» распавяла дэпутат Таццяна Рунец, пішуць «Мінск-Навіны».

— У якім выглядзе будзе гэты дакумент, пакуль сказаць нельга. Але гэтае пытанне разглядаецца на ўсіх узроўнях. Гаворым і пра тое, каб не налічваць амартызацыю, курсавыя розніцы, магчыма, пра амністыю капіталу і шэраг іншых мер. Аб усіх нюансах казаць рана, пакуль гэта яшчэ дыскусійныя пытанні, у рэжыме «ДСК» (для службовага карыстання), — сказала Рунец.

Паводле яе слоў, сітуацыя з санкцыямі няпростая, але абмежаванні — гэта яшчэ і «магчымасці, якія адкрываюцца перад нашай краінай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру