У 2006 годзе Каспяровіч вывесіў бела-чырвона-белы сцяг на будынку Мінгарвыканкама. За гэта яго асудзілі па арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса на пяць месяцаў арышту.
Таксама Зміцер вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ у 2019 годзе.
У студзені гэтага года Каспяровіча дэпартавалі з Расіі ў Польшчу, дзе ён і жыў апошнім часам. Цяпер, відаць, Зміцер вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.
Падрабязнасці і прычыны затрымання высвятляюцца.
Зміцер быў адным з аўтараў часопіса «Наша гісторыя», надрукаваў у ім нататкі пра сваё падарожжа ў Танзанію.
Акуна Матата! Занзібар — гэта не толькі сэкс без абавязкаў





