«Baza» піша:
«Два боепрыпасы патрапілі ў рэзервуары «Транснафта-Дружба» каля дзвюх гадзін ночы. Паводле меркаванай версіі следства, удар быў нанесены з дапамогай беспілотнікаў. Пасля гэтага адзін з рэзервуараў загарэўся.
Другі рэзервуар — самы буйны, які змяшчае 20 тысяч тон паліва — на момант патрапляння аказаўся пусты. Яго ўдалося хутка патушыць аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння.
Прыкладна праз паўгадзіны пачуліся новыя выбухі. На гэты раз удар прыйшоўся на рэзервуары ў Фокінскім раёне Бранска. Як і ў выпадку з нафтабазай, бамбілі рэзервуары, хутчэй за ўсё, з беспілотніка».
Пажар на нафтабазе не патушаны дагэтуль.





