Гэтая пастанова спатрэбілася таму, што ў снежні 2021 года ўрад апублікаваў спіс тавараў, якія забароненыя да ўвозу і продажу ў Беларусі з 1 студзеня. Снежаньскі дакумент змяшчаў пералік тавараў з дзяржаў — членаў ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі, Швейцарыі. У спіс увайшлі разнастайныя прадукты харчавання (акрамя рыбы) і сыравіна.

Але здаецца, што ўлады пераацанілі свае сілы ў імпартазамяшчэнні. І цяпер у пералік выключэнняў унесеныя яблыкі, грушы, салата-латук, баклажаны, плады capsicum (востры перац) або роду pimenta, свежыя або ахалоджаныя, гарбузы, кабачкі і іншая гародніна сямейства гарбузовых (Cucurbita spp.), свежая або ахалоджаная, іншая гародніна, свежая або ахалоджаная.

Пастанова №245 набывае моц 27 красавіка.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
66
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0