Цэны на некаторыя прадукты мы зафіксавалі ў снежні. Забарона на іх увоз з «недружалюбных» краін пачала дзейнічаць з 1 студзеня.

За гэты час, напрыклад, яблыкі падаражалі на 90-105 працэнтаў. Калі ў канцы мінулага года на прылаўках былі танныя польскія, то цяпер — дарагія турэцкія плады. Часам сустракаюцца расійскія яблыкі, але да таго, якая сапраўды краіна іх паходжання, узнікае пытанне.

Злева — цэны на 7 снежня 2021 года, справа — на 26 красавіка 2022 года.

Падобныя знешне грушы дадалі ў цане 28 працэнтаў. Цяпер у крамах прадаюцца турэцкія фрукты замест райнешых бельгійскіх.

Злева — цана на 7 снежня 2021 года, справа — на 26 красавіка 2022 года.

Салодкі перац стаў каштаваць больш у два разы — плюс 107 працэнтаў. У снежні гэта быў перац з Іспаніі, цяпер — з Турцыі.

Злева — цана на 7 снежня 2021 года, справа — на 26 красавіка 2022 года.

Пастанова Саўміна №245 выводзіць з-пад абмежаванняў таксама імпарт з Еўропы салатнай гародніны, баклажанаў, гарбузоў, кабачкоў. Дакумент набывае моц 27 красавіка.

Нагадаем, за апошнія месяцы істотна выраслі цэны на некаторыя іншыя прадукты. Так, цукар за адну ноч падаражаў амаль на 40 працэнтаў. Улады тлумачылі, што гэта прэвентыўная мера для абароны ўнутранага рынку.

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру