Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 6
26.04.2022 / 19:16
Бел / Łac / Рус

«Дапаможам бяспечна вярнуцца дадому». Беларусы, якія з'ехалі, атрымліваюць дзіўныя паведамленні. Што прапануюць у абмен на вяртанне?

Некалькі чытачоў «Нашай Нівы» распавялі аб атрыманні дзіўных паведамленняў у месенджары ад людзей, якія называюць сябе «сапраўднымі патрыётамі». Разбіраемся, што і хто стаіць за гэтай рассылкай.

Раней «Наша Ніва» расказвала пра рэкламу ініцыятывы ў каналах, набліжаных да сілавікоў, якая прапаноўвала пакаяцца па пошце і ехаць дадому.

Цяпер беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій у іншыя краіны, пачалі прыходзіць асабістыя паведамленні, дзе ім прапануюць бяспечна вярнуцца ў Беларусь. Адпраўнікі сцвярджаюць, што ведаюць, як складана атрымальніку жыць за мяжой. Адзначаюць, што шмат у чым салідарныя з імі, і нават называюць іх людзьмі, якія шчыра любяць сваю краіну. Пасля некалькіх уступных сказаў, «сапраўдныя патрыёты» прапануюць абмеркаваць пытанне бяспечнага вяртання на радзіму.

«Шкада. У вас быў шанец усё выправіць»

Наша чытачка ўцякла з Беларусі ў лістападзе 2020 года. Але падобная прапанова «бяспечна» вярнуцца паступіла ёй толькі ў сярэдзіне сакавіка гэтага года.

Пасля выбараў дзяўчына спачатку сядзела на сутках, пазней на яе завялі крымінальную справу. Аднак такая біяграфія беларускі не перашкодзіла невядомым прапанаваць ёй ехаць дадому.

«Добры дзень,*****! Мы ведаем пра тваю складаную сітуацыю за мяжой і гатовыя дапамагчы бяспечна вярнуцца дадому! Мы шмат у чым салідарныя з табой, але гэта трэба абмяркоўваць! Калі гатовая на дыялог, адкажы на паведамленне», — гаварылася ў першым паведамленні.

Дзяўчына праігнаравала прапанову. Праз чатыры дні ёй зноў прыйшло паведамленне ад таго ж карыстальніка:

«Я так разумею, вам гэта не цікава. Шкада. У вас быў шанец усё выправіць».

Характэрна, што з другога разу суразмоўца вырашыў перайсці на «вы».

Крысціна (імя зменена па просьбе гераіні) сцвярджае, што думак ўступаць у перапіску ў яе не было.

«Не складана здагадацца, што гэта можа быць хтосьці з беларускіх сілавых структур. Верагодней за ўсё, такім чынам яны хочуць знайсці людзей, якія ў абмен на абяцанні вярнуцца будуць збіраць інфармацыю для беларускіх спецслужбаў.

У мяне Viber на польскім нумары, але я не стварыла новы акаунт, а проста змяніла нумар. Адпаведна тыя, хто раней ведаў мой беларускі нумар, атрымаў апавяшчэнне аб яго змене. Думаю, менавіта так яны змаглі выйсці на сувязь», — разважае дзяўчына.

«Да вас звяртаюцца сапраўдныя патрыёты»

Яшчэ адзін наш чытач, які атрымаў паведамленне падобнае па змесце, таксама быў затрыманы ў жніўні 2020 года. Восенню таго ж года малады чалавек з'ехаў у Польшчу. Прапанова паступіла яму 19 красавіка 2022 года. Дзянісу напісалі ў WhatsApp. Аўтар паведамлення быў больш шматслоўны:

«Добры дзень, Дзянісе. Да вас звяртаюцца сапраўдныя патрыёты Рэспублікі Беларусь, якім неабыякавы яе лёс у гэтым неспакойным свеце. Мы ведаем, што вы маеце сур'ёзныя праблемы са здароўем, а вашага заробку ледзь хапае на тое, каб аплаціць камунальныя паслугі. Вы даўно не бачылі сваіх блізкіх, сяброў, знаёмых, свой родны горад — Шчучын.

Мы разумеем, што вам не проста знаходзіцца за межамі нашай краіны. Вы не можаце спакойна глядзець на тое, як нагнятаецца сітуацыя вакол. Калі сусветныя сілы імкнуцца ўсё вырашыць выключна сілавым спосабам. Беларусь у небяспецы, вы ёй патрэбныя, як чалавек, які шчыра яе любіць. Таму, мы гатовыя аказаць вам дапамогу ў бяспечным вяртанні на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Прыйшоў час ад дэмагогіі перайсці да канкрэтных дзеянняў. А вы гатовыя аказаць краіне рэальную дапамогу?» — гаварылася ў паведамленні.

Дзяніс адрэагаваў на прапанову. Але дыялогу не атрымалася. Яго паведамленні засталіся без адказу. На званкі таксама трубку ніхто не зняў.

«Я вырашыў уступіць у перапіску выключна дзеля цікавасці. Хацелася паспрабаваць даведацца, хто гэта. Якія абяцаюць «гарантыі», цікава, хто наогул можа такое гарантаваць. Хацелася ўсё гэта высветліць, а потым выкласці ў інтэрнэт і патроліць гэтых «гарантаў». Але яны не адказалі», — дзеліцца Дзяніс.

WhatsApp у хлопца зарэгістраваны на польскім нумары. Малады чалавек мяркуе, што ягоны польскі нумар сілавікі даведаліся ад ягоных бацькоў.

«У сярэдзіне студзеня да бацькоў прыходзіў нейкі капітан і чалавек у цывільным, іх галоўная мэта была даведацца мой польскі нумар тэлефона. Яны пыталіся ў бацькоў, як і калі я з'ехаў, праз якую турфірму і г.д. Прасілі польскі нумар, каб у іх была магчымасць патэлефанаваць мне. Аднак пасля гэтай размовы яны не званілі. А прапанову «бяспечна» вярнуцца дадому прыслалі толькі зараз», — распавёў Дзяніс.

«Адказала, што з хунтай не супрацоўнічаю»

Наша трэцяя суразмоўца кажа, што атрымала прапанову «бяспечна вярнуцца на радзіму» яшчэ ў пачатку лютага гэтага года. Дзяўчына вяла дыялог, але ад супрацоўніцтва ўсё адно адмовілася.

 «У Беларусі я двойчы адбывала адміністрацыйны арышт. У мяне праходзілі ператрусы, я баялася, што могуць завесці крымінальную справу, таму яшчэ ў канцы лістапада 2020 года вырашыла з'ехаць з Беларусі», — кажа яна.

Алёна (імя зменена па просьбе гераіні) успамінае, што паведамленні дзіўнага характару сталі прыходзіць ёй у Тэлеграм амаль адразу пасля ад'езду ў Польшчу.

«Мне стаў пісаць нейкі малады чалавек, з якім, па яго словах, мы камунікавалі ў адным з чатаў. Гэты «чалавек з чата» яшчэ тады задаваў шмат пытанняў. Цікавіўся, як і за што мяне затрымлівалі, як я ўладкавалася ў Польшчы, ці хачу я вярнуцца і г.д. Яго пытанні яшчэ тады мне здаліся дзіўнымі, чымсьці нагадвалі допыт», — успамінае дзяўчына.

У канцы лютага ёй у Тэлеграме напісаў той жа «чалавек з чата», як ён прадставіўся, але з іншага акаунта.

«Дзеля цікавасці я спытала, у чым сутнасць прапановы. Суразмоўца адказаў, што трэба будзе даваць такую-сякую інфармацыю аб Польшчы, а таксама пра пэўных людзей. У выпадку супрацоўніцтва ён абяцаў забяспечыць бяспечнае вяртанне ў Беларусь і адсутнасць праблем пры перасячэнні мяжы. Для большай пераканаўчасці даслаў відэа, на якім жанчына, якая раней ўцякла з Беларусі, давала інтэрв'ю дзяржаўным журналістам», — успамінае Алена.

Дзяўчына кажа, што сапраўды ведала пра тое, што гераіня сюжэту дзяржаўных СМІ раней была сярод тых, хто ўцёк з Беларусі.

«Негледзячы на гэта, я ім адказала, што з хунтай не супрацоўнічаю. Праз нейкі час «чалавек з чата» прадубляваў сваю прапанову, спытаў, ці не перадумала я. Натуральна я зноў адмовілася, пасля чаго заблакавала ягоны кантакт».

Суразмоўніца кажа, што скрыноў перапіскі ў яе не захавалася, паколькі ў сакавіку яна ездзіла ў Беларусь, а перад гэтым пачысціла свой тэлефон.

«Пасля пачатку вайны я ўжо перастала чаго-небудзь баяцца, таму наважылася з'ездзіць у Беларусь. У мэтах бяспекі я папярэдне выдаліла ўсё са свайго тэлефона, завяла новыя акаунты ў Тэлеграм і Instagram. На мяжы да мяне ніякіх прэтэнзій не было, дома я была больш за 10 дзён, пасля чаго зноў бесперашкодна вярнулася ў Польшчу. Відавочна, што калі б у праваахоўнікаў былі б да мяне прэтэнзіі, то я не змагла б без праблем перасекчы мяжу і вярнуцца назад», — разважае Алена.

ByPol: Яны проста падманваюць людзей

Пра тое, што гэта не адзінкавыя выпадкі, «Нашай Ніве» пацвердзілі ў ByPol. Па словах Аляксандра Азарава, упершыню аб рассылцы паведамленняў з падобнымі прапановамі ім стала вядома ў снежні 2021 года.

Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў

«Некалькі разоў да нас звярталіся людзі з такімі паведамленнямі. Яны пыталіся, што рабіць у такіх выпадках. Мы ж, вядома, рэкамендавалі пасылаць іх з такімі прапановамі куды-небудзь падалей. Зараз нешта падобнае яны рассылаюць байцам батальёна Кастуся Каліноўскага», — адзначыў Азараў.

Былі выпадкі, калі людзі ўступалі ў дыялог з адпраўнікамі падобных паведамленняў, каб даведацца, што ад іх патрабуецца.

«Механізм дзеяння вельмі просты — яны адказваюць, што вы будзеце перадаваць ім інфармацыю пра апазіцыйна настроеных людзей, якія ёсць у вашым асяроддзі, і тады ў вас усё будзе добра. Нейкіх пэўных задач па колькасці інфармацыі перад вамі не ставяць. Проста трэба працаваць агентам і даваць інфармацыю і тады, як яны абяцаюць, інфарматар зможа жыць без праблем».

Аляксандр Азараў лічыць, што гэта не больш, чым падман.

«Калі ў дачыненні да чалавека заведзена крымінальная справа, то ніхто яе закрываць не будзе. Вядзеннем крымінальных спраў займаецца Следчы камітэт, а гэтую гульню вядуць аператыўнікі з КДБ ці ГУБАЗіКА, — выказвае ён меркаванне. — Такім чынам яны проста падманваюць людзей.

Але трэба разумець, што заўсёды дзесьці могуць знайсціся незадаволеныя і зайздросныя людзі, якія, напрыклад, задаюцца пытаннем, чаму ў нейкага палітыка ці актывіста ёсць дарагі аўтамабіль, а ў іх няма. Падумаюць, што трэба нешта расказаць. Але калі чалавек хоць раз перадасць ім інфармацыю, то ён адразу ж трапіць на кручок. З таго боку будуць рабіць скрыны, запісваць размовы і гэтак далей, каб мець кампрамат на свайго агента. Каб той ужо ніколі не змог адмовіцца ад супрацоўніцтва».

Даволі познае з'яўленне такой актыўнасці па вярбоўцы агентаў за мяжой у ByPol тлумачаць тым, што раней сілавікам проста не хапала рук, каб гэтым заняцца.

«Яны былі задзейнічаныя ў падаўленні пратэстаў, потым у вылічэнні ўдзельнікаў па фота і відэа, але гэты рэсурс ужо вычарпаны, усіх, каго маглі, яны ўжо апазналі. А рабіць аператыўную працу, за якую ім плацяць грошы, трэба, таму яны і сталі гэтым займацца. Акрамя таго, нам дакладна вядома, што ў нашых органаў моцна ўпалі паказчыкі раскрывальнасці злачынстваў і яны такім чынам пачынаюць шукаць інфармацыю ад людзей.

Таксама яны хочуць атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці ByPol, аб штабе Святланы Ціханоўскай, аб НАУ і Паўле Латушку, аб іншых палітычных лідарах і актывістах. Адпраўляць за мяжу сваіх агентаў з шэрагаў супрацоўнікаў МУС яны не могуць, таму спрабуюць дзейнічаць такім чынам», — распавёў «Нашай Ніве» кіраўнік ByPol.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама: 

Што за ініцыятыва, якая прапануе беларусам замежжа «пакаяцца» па пошце і вярнуцца дамоў?

«Людзі з'язджаюць з разуменнем, што хутка яны не вернуцца». Псіхолаг пра новую хвалю міграцыі з Беларусі

Раней да яго прыязджалі журналісты АНТ, а цяпер — АМАП. Што вядома пра затрыманне 45-гадовага тыктокера

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Пажар на балоце ў заказніку «Ельня» патушылі 2
«Раскручваем чакры». Віляйчанка практыкуе стаянне на цвіках 5
У меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі ў цэнтры Мінска зарэгістраваны «Фонд Першага» 5
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай 15
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Маргарыта Ляўчук едзе з канцэртамі на фронт
Як аптымізаваць свой біялагічны гадзіннік, каб не паўнець 1
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 1
Пажар на балоце ў заказніку «Ельня» патушылі 2
Тадэвуш Касцюшка — мост і кактэйль
+ рэцэпт кактэйлю
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 32
Чацвярых беларускіх плыўцоў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе
Усяго патроху
Па суседстве з чыноўнікамі і мільянерамі. Якія катэджы прадаюць у Драздах 4
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай 15
Бяры прыклад! Дзесяць стылёвых беларусаў, вобразамі якіх можна натхняцца 3
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 14
Фота / Відэа
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 1
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 32
«Адразу падумала, гэта Чарнобыльская зона». Відэа з беларускага аграгарадка пужае беспрасветнасцю 21
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 54
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 34
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 17
Самае лайканае
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 34
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 47
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 3
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 14
Найбольш рэакцый
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 32
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 54
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 34
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 17
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Гарачыя тэмы
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 54
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 34
Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг 10
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 47
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх