Як адзначыў Шмыгаль, ключавой мэтай паездкі ўкраінскай дэлегацыі ў ЗША была падтрымка Украіны ўзбраеннем і тэхналогіямі.

«Асноўныя мэты візіту дасягнутая. Нам удалося дамовіцца пра 4,8 млрд даляраў падтрымкі: і грантавай і крэдытнай», — сказаў ён.

«Таксама МВФ стварыў спецыяльны адміністрацыйны рахунак, праз які ўсе нашы партнёры будуць аказваць дапамогу. Мы гаворым пра 5 млрд даляраў штомесяц — неабходнасць такой сумы пацверджаная і МВФ, і Сусветным банкам.

Гэта сродкі, у якіх мае патрэбу бюджэт Украіны, каб выканаць усе нашы сацыяльныя і гуманітарныя абавязацельствы», — дадаў ён.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0